Нікаляс ван Вэйк
Нікаляс ван Вэйк | |
| па-нідэрляндзку: Nicolaas van Wijk | |
| Дата нараджэньня | 4 кастрычніка 1880[1][2][3] |
|---|---|
| Месца нараджэньня | |
| Дата сьмерці | 25 сакавіка 1942 (61 год) або 25 сакавіка 1941[1][2][3] (60 гадоў) |
| Месца сьмерці | |
| Месца вучобы | |
| Занятак | мовазнавец, пісьменьнік, філёляг, прафэсар унівэрсытэту |
| Навуковая сфэра | лінгвістыка |
| Месца працы | |
| Сябра ў | Акадэмія навук СССР[d][4], Расейская акадэмія навук, Koninklijke Academie voor Nederlandse Taal- en Letterkunde[d] і Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d] |
| Узнагароды | |
Нікаля́с ван Вэйк (па-нідэрляндзку: Nicolaas van Wijk, па-расейску: Николай Васильевич Ван-Вейк; 4 кастрычніка 1880, Дэльдэн — 25 сакавіка 1941, Лейдэн) — нідэрляндзкі філёляг-славіст, балканіст. Прафэсар Лейдэнскага ўнівэрсытэту (1913). Працаваў у галіне гісторыі славянскай пісьмовасьці й фанэтыкі (гісторыя націску ў славянскіх мовах), фаналёгіі. Займаўся таксама дыялекталёгіяй славянскіх моў і пытаньнямі дыялектальных зьмяшэньняў.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся ў Дэльдэне ў сям’і пастара. Большую частку дзяцінства правёў у Зволе, дзе вучыўся ў школе. У 1898 стаў студэнтам Амстэрдамскага ўнівэрсытэту па спэцыяльнасьці «нідэрляндзкая літаратура». Удасканальваў свае веды ў Лейдэнскім і Маскоўскім унівэрсытэтах.
У 1907 заняў пасаду бібліятэкара ў Каралеўскай бібліятэцы ў Гаазе. З 1913 — прафэсар Лейдэнскага ўнівэрсытэту.
Замежны сябар АН СССР з 14 студзеня 1928[5].
Сканаў 25 сакавіка 1941 у Лейдэне па непрацяглай хваробе.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гэтая старонка патрабуе перакладу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яе. (дапамога) |
Скончыў Амстэрдамскі ўнівэрсытэт (1900), удасканальваў свае веды ў Лейдэнскім ды Маскоўскім унівэрсытэтах.
З 1913 — прафэсар Лейдэнскага ўнівэрсытэту.
Навуковая дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Працаваў у галіне гісторыі славянскай пісьмовасьці, фанэтыкі, фаналёгіі, акцэнталёгіі, міждыялектных кантактаў, стараславянскай мовы, балта-славянскіх моўных стасункаў.
Аўтар манаграфіяў:
- «Балтыйска-славянскія праблемы» (1913)
- «Дасьледаваньні па старарускай мове» (1919)
- «Гісторыя старацаркоўнаславянскай мовы» (1931)
- «Фаналёгія» (1939) й інш.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Nicolaas van Wijk — 2009.
- 1 2 3 Leidse Hoogleraren (нід.)
- 1 2 abART
- ↑ Летопись Российской академии наук. Т. VI. 1941—1945 (рас.) — Москва: Архив Российской академии наук, 2021. — С. 110. — 592 с. — 300 экз. — ISBN 978-5-6046932-0-9
- ↑ Ван-Вейк Николас (Николай Васильевич) (рас.). Расейская акадэмія навук (2 сьнежня 2002). Праверана 22 студзеня 2014 г.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Вейк Николас ван // Большая советская энциклопедия: В 30 т. — М.: «Советская энциклопедия», 1969—1978.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сьпіс публікацыяў (нід.)
- Нарадзіліся 4 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1880 годзе
- Нарадзіліся ў Нідэрляндах
- Памерлі 25 сакавіка
- Памерлі ў 1942 годзе
- Памерлі ў 1941 годзе
- Памерлі ў Лейдэне
- Выпускнікі Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту
- Нарадзіліся ў Дэльдэне
- Сябры-карэспандэнты Акадэміі навук СССР
- Нідэрляндзкія мовазнаўцы
- Нідэрляндзкія славісты
- Выпускнікі Лейдэнскага ўнівэрсытэту