Нігматыла Юлдашаў
Гэты артыкул патрабуе ўдакладненьня артаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, адрэдагаваўшы яго (дапамога). |
Нігматыла Юлдашаў | |
па-ўзбэцку: Nig‘matilla To‘lqinovich Yo‘ldoshev[1] | |
Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Ўзбэкістану | |
---|---|
22 студзеня 2015 — цяперашні час | |
Прэзыдэнт: |
Іслам Карымаў; Шаўкат Мірзіяеў |
Прэм’ер-міністар: | Шаўкат Мірзіяеў |
Папярэднік: | Ільгізар Сабіраў |
в. а. Прэзыдэнта Рэспублікі Ўзбэкістан | |
2 верасьня 2016 — 8 верасьня 2016 | |
Прэм’ер-міністар: | Шаўкат Мірзіяеў |
Папярэднік: | Іслам Карымаў |
Наступнік: | Абдухашым Муталаў |
Міністар справядлівасьці Рэспублікі Ўзбэкістан | |
21 чэрвеня 2011 году — 26 студзеня 2015 году | |
Прэм’ер-міністар: | Шаўкат Мірзіяеў |
Папярэднік: | Раўшан Мухідынаў[2] |
Наступнік: | Музраф Ікрамаў[3] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
5 лістапада 1962 (62 гады) Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР |
Партыя: |
КПСС (1964—1991); Лібэральна-дэмакратычная грамада Ўзбэкістану |
Адукацыя: | вышэйшая, правазнаўца |
Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў (па-ўзбэцку: Ниғматилла Тўлқинович Йўлдошев / Nigʻmatilla Toʻlqinovich Yoʻldoshev; нарадзіўся 5 лістапада 1962 году, Ташкент, СССР) — узбэцкі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Рэспублікі Ўзбэкістан з 22 студзеня 2015 году.
Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану (з 2[4] па 8 верасьня 2016 году[5][6][7][8][9]).
Вучоба. Праца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 году ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У розны час працаваў старэйшым сьледчым пракуратуры Алмалыка (1987—1991); сьледчым пракуратуры Юнусабадзкага раёну Ташкента (1991—1993); старэйшым сьледчым пракуратуры Ташкенту (1993—1994); пракурорам Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану (1994—1999); начальнікам аддзелу Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры (1999—2000); начальнікам Інспэкцыі забесьпячэньня ўнутранай бясьпекі Генэральнай пракуратуры (2000—2003); вядучым інспэктарам службы Дзяржаўнага дарадцы Прэзыдэнта па каардынацыі дзейнасьці праваахоўных і кантралявальных органаў (2003—2006); начальнікам Дэпартамэнта па змаганьні з падатковымі, валютнымі злачынствамі й легалізаваньнем злачынных прыбыткаў пры Генэральнай пракуратуры (2006—2008); намесьнікам Генэральнага пракурора (2008—2011[10]).
Дзяржаўная дзейнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]21 чэрвеня 2011 году Нігматыла Юлдашаў заступіў на пасаду міністра юстыцыі Ўзбэкістану[11], якую займаў да 26 студзеня 2015 году[12].
20 студзеня 2015 году ўказам прэзыдэнта Ўзбэкістану Нігматыла Юлдашаў быў прызначаны сэнатарам[13], 22 студзеня 2015 году таемным галасаваньнем абраны на пасаду старшыні Сэнату[14].
Пасьля сьмерці Іслама Карымава 2 верасьня 2016 году ў адпаведнасьці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану, аднак 8 верасьня[5][6][7][8][9][15] на супольным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнту Ўзбэкістану заявіў пра самаадвод на карысьць Шаўката Мірзіяева. Юлдашаў вытлумачыў гэты самаадвод в. а. прэзыдэнта, бо ня мае дастатковага досьведу ў кіраваньні дзяржавай.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ http://minjustuz.ru/uz/gcontent.scm_groupId=4138§ionId=4164&contentId=36946.html
- ^ Министром юстиции стал Нигматилла Юлдашев
- ^ Министр юстиции Республики Узбекистан
- ^ В.а. прэзідэнта Узбекістана стане кіраўнік Сената
- ^ а б Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
- ^ а б Шаўкат Мірзіяеў прызначаны в.а. прэзідэнта Узбекістана
- ^ а б Прызначаны пераемнік Карымава
- ^ а б Прэм'ер-міністр Узбекістана Шаўкат Мірзіяеў упершыню замяніў прэзідэнта Іслама Карымава на ўрачыстасцях, прысвечаных Дню незалежнасці краіны
- ^ а б Пераемнікам Карымава стаў прэм'ер-міністр Узбекістана
- ^ Юлдашев Нигматилла Тулкинович
- ^ Председателем Сената Олий Мажлиса избран Нигматилла Юлдашев
- ^ Указ об освобождении от должности
- ^ Senat a‘zolari (узб.)
- ^ Состоялось первое заседание Сената Олий Мажлиса
- ^ Пуцін прыбыў у Самарканд, каб ушанаваць памяць Карымава