Нігматыла Юлдашаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нігматыла Юлдашаў
Nigmatilla Yuldashev.jpg
Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Ўзбэкістану
22 студзеня 2015 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Іслам Карымаў;
Шаўкат Мірзіяеў
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Ільгізар Сабіраў
в. а. Прэзыдэнта Рэспублікі Ўзбэкістан
2 верасьня 2016 — 8 верасьня 2016
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Іслам Карымаў
Наступнік: Абдухашым Муталаў
Міністар справядлівасьці Рэспублікі Ўзбэкістан
21 чэрвеня 2011 году — 26 студзеня 2015 году
Прэм’ер-міністар: Шаўкат Мірзіяеў
Папярэднік: Раўшан Мухідынаў[1]
Наступнік: Музраф Ікрамаў[2]
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 5 лістапада 1962 (56 гадоў)
Ташкент, Узбэцкая ССР, СССР
Партыя: КПСС (1964—1991);
Лібэральна-дэмакратычная грамада Ўзбэкістану
Адукацыя: вышэйшая, правазнаўца

Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў (па-ўзбэцку: Ниғматилла Тўлқинович Йўлдошев; нарадзіўся 5 лістапада 1962 году, Ташкент, СССР) — узбэцкі дзяржаўны дзеяч. Старшыня Сэнату Вярхоўнага Мажлісу Рэспублікі Ўзбэкістан з 22 студзеня 2015 году.

Выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану (з 2[3] па 8 верасьня 2016 году[4][5][6][7][8]).

Вучоба. Праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нігматыла Тулкінавіч Юлдашаў нарадзіўся 5 лістапада 1962 году ў Ташкенце. Скончыў юрыдычны факультэт Ташкенцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту. У розны час працаваў старэйшым сьледчым пракуратуры Алмалыка (1987—1991); сьледчым пракуратуры Юнусабадзкага раёну Ташкента (1991—1993); старэйшым сьледчым пракуратуры Ташкенту (1993—1994); пракурорам Генэральнай пракуратуры Ўзбэкістану (1994—1999); начальнікам аддзелу Галоўнага сьледчага ўпраўленьня Генэральнай пракуратуры (1999—2000); начальнікам Інспэкцыі забесьпячэньня ўнутранай бясьпекі Генэральнай пракуратуры (2000—2003); вядучым інспэктарам службы Дзяржаўнага дарадцы Прэзыдэнта па каардынацыі дзейнасьці праваахоўных і кантралявальных органаў (2003—2006); начальнікам Дэпартамэнта па змаганьні з падатковымі, валютнымі злачынствамі й легалізаваньнем злачынных прыбыткаў пры Генэральнай пракуратуры (2006—2008); намесьнікам Генэральнага пракурора (2008—2011[9]).

Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

21 чэрвеня 2011 году Нігматыла Юлдашаў заступіў на пасаду міністра юстыцыі Ўзбэкістану[10], якую займаў да 26 студзеня 2015 году[11].

20 студзеня 2015 году ўказам прэзыдэнта Ўзбэкістану Нігматыла Юлдашаў быў прызначаны сэнатарам[12], 22 студзеня 2015 году таемным галасаваньнем абраны на пасаду старшыні Сэнату[13].

Пасьля сьмерці Іслама Карымава 2 верасьня 2016 году ў адпаведнасьці з артыкулам 96 Канстытуцыі стаў выканаўцам абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану, аднак 8 верасьня[4][5][6][7][8][14] на супольным паседжаньні абедзьвюх палат парлямэнту Ўзбэкістану заявіў пра самаадвод на карысьць Шаўката Мірзіяева. Юлдашаў вытлумачыў гэты самаадвод в. а. прэзыдэнта, бо ня мае дастатковага досьведу ў кіраваньні дзяржавай.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]