Шаўкат Мірзіяеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шаўкат Мірзіяеў
Прэзыдэнт Ўзбэкістану
2016 — цяперашні час
Папярэднік: Іслам Карымаў
прэм’ер-міністар Рэспублікі Ўзбэкістан
12 сьнежня 2003 году — 2016
Папярэднік: Уткір Салтанаў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 24 ліпеня 1957(1957-07-24)[1][2] (66 гадоў)
Замінскі раён, Джызацкая вобласьць, Узбэцкая ССР, СССР
Партыя:
Сужэнец: Зіраатхон Хашымава[d]
Дзеці: Saida Mirziyoyeva[d] і Q124545966?
Адукацыя:
Узнагароды:
ордэн Аляксандра Неўскага ордэн князя Яраслава Мудрага I ступені ордэн Дастык I ступені ордэн «Мехнат шухраці» ордэн «Данакер»

яры прыхільнік захаваньня СССР. Потым стаў неабмежаваным уладаром Узбэкістану

Шаўкат Мірамонавіч Мірзіяеў (Мірзіёеў; па-ўзбэцку: Шавкат Миромонович Мирзиёев; нарадзіўся 24 ліпеня 1957 году, Замінскі раён, Джызацкая вобласьць, Узбэцкая ССР, СССР) — узбэцкі дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністар Рэспублікі Ўзбэкістан з 12 сьнежня 2003 году, часовы выканаўца абавязкаў прэзыдэнта Ўзбэкістану з 8 верасьня 2016 году[3][4][5][6][7]. Раней зьяўляўся кіраўніком Комплексу па пытаньнях сельскай і воднай гаспадаркі, перапрацоўкі сельгаспрадукцыі й спажывецкіх тавараў з 12 сьнежня 2003 году, кіраўніком адміністрацыі (хакімам) Самаркандзкай вобласьці (2001—2003) і Джызацкай вобласьці (1996—1999).

У кастрычніку 2021 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.

Жыцьцяпіс да дзяржаўнае дзейнасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У большасьці крыніцаў пра яго жыцьцё сьцьвярджалася, што ён нарадзіўся ў Замінскім раёне Джызацкай вобласьці Ўзбэкістана, але яго бацькі былі з ваколіцы Істараўшана, вёскі Яхтан Ганчынскага раёну Таджыцкай ССР.

У 1981 годзе Мірзіяеў скончыў Ташкенцкі інстытут ірыгацыі й мэліярацыі (Ташкенцкі інстытут ірыгацыі й мэханізаваньня сельскай гаспадаркі (з 2004 году), атрымаў адукацыю па спэцыяльнасьці «інжынер-мэханік».

З 1981 па 1992 год Мірзіяеў працаваў у Ташкенцкім інстытут ірыгацыі й мэліярацыі — быў спачатку малодшым навуковым супрацоўнікам сакратаром камсамольскай арганізацыі, пазьней — парторгам інстытуту. У тым жа вну Мірзіяеў атрымаў ступень кандыдата тэхнічных навук. Самай высокай пасадай, якую ён займаў у інстытуце да 1992 году, стала пасада першага прарэктара інстытуту.

Дзяржаўная дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1990 годзе Мірзіяеў быў абраны дэпутатам Вярхоўнай рады Ўзбэкістану, а ў 1994 годзе ён быў абраны й у новы сабор краіны (Вярхоўны Мачліс). У 1992 годзе Мірзіяеў стаў кіраўніком Мірзаўлугбецкага раёну Ташкента.

У 1996 годзе ўказам прэзыдэнта Ўзбэкістану, Іслама Карымава Мірзіяеў, быў прызначаны панам Джызацкой вобласьці Ўзбэкістану. У 1999 годзе ён пераабіраўся ў Вярхоўны Мачліс другога скліканьня ад Джызацкай вобласьці, і захоўваў мандат да 2004 году. У 2001 годзе Мірзіяеў стаў панам Самаркандзкай вобласьці Ўзбэкістана. З 12 сьнежня 2003 году прэм’ер-міністар Ўзбэкістану. Будзе выбірацца на пасаду Прзыдэнта Ўзбэкістану[8].

У кастрычніку 2021 года Шаўкат Мірзіёеў быў пераабраны прэзідэнтам Узбекістана.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]