Трайніковая нэўралгія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Трайніковая нэўралгія (НТН; па-старажытнагрэцку: νεῦρον + ἄλγοςжыла + боль) — паражэньне трайніковай нэрвы на твары.

Чыньнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хваробе спрыяе пераахаладжэньне, стрэс, сьцісканьне нэрвы сасудамі, звужэньне сасудаў (гаймарыт), удар галавы, плямбаваньне і выдаленьне зуба, анэстэзія, запаленьне ў насаглотцы і пірсінг брыва.

Праявы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Хвароба выяўляецца праз прыступы болю працягласьцю да 2 хвілінаў пры дакрананьні да нутранага краю вока, кончыка носа, падбародка і верхняй губы, як і празь перакос твару. Немач таксама суправаджаецца болевай грымасай, зьяўленьнем міжвольных жавальных рухаў і прыцмокваньня языком. Адзначаецца парушэньне адчувальнасьці твару[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]