Нуэва-Лёха
Нуэва-Лёха | |||
![]() | |||
| |||
Дата заснаваньня: | 5 траўня 1971 | ||
Краіна: | Эквадор | ||
Плошча: |
| ||
Насельніцтва: | 48 562 чал. | ||
Тэлефонны код: | 593 6 | ||
Паштовы індэкс: | EC210150 | ||
![]() | |||
http://www.lagoagrio.gob.ec/ |
Нуэ́ва-Лёха (па-гішпанску: Nueva Loja), таксама вядомы як Ля́ґа-А́ґрыё — горад у Эквадоры, адміністрацыйны цэнтар правінцыі Сукумбіяс. Месьціцца ў лясох па-над прытокамі Амазонкі, цэнтар нафтаздабываючай прамысловасьці. Паўстаў у 1960-х гадох пасьля адкрыцьця нафтавых радовішчаў і пачатку іхняй эксплюатацыі амэрыканскімі кампаніямі, у першую чаргу TEXACO. Насельніцтва — 34 505 чалавек (2001).
Пра назву[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Нуэва-Лёха: з гішпанскае «Новая Лёха», у гонар гораду Лёха, адміністрацыйнага цэнтру аднайменнай правінцыі на поўдні Эквадору, адкуль паходзілі большасьць першапасяленцаў гэтага гораду.
Ляґа-Аґрыё: з гішпанскае «Кіслае возера», калька з ангельскае Sour Lake, мястэчка ў амэрыканскім штаце Тэхас, дзе месьціцца цэнтральная сядзіба нафтавае кампаніі TEXACO.
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]