Начніца Бранта
Начніца Бранта | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Царства | Жывёлы |
Тып | Хордавыя |
Падтып | Хрыбетныя |
Надкляса | Чатырохногія |
Кляса | Сысуны |
Падкляса | Зьвяры |
Інфракляса | Пляцэнтарныя |
Атрад | Рукакрылыя |
Сямейства | Вечарнікавыя |
Род | Начніца (Myotis) |
Від | Начніца Бранта |
Бінамінальная намэнклятура | |
Myotis brandtii Eversmann, 1845 | |
Арэал | |
Арэал Myotis brandtii чырвоны | |
Начніца Бранта (Myotis brandtii, начніца руская, начніца лясная[1]) — від рукакрылых сысуноў сямейства вечарнікавых (Vespertilionidae). Названая ў гонар нямецкага і рускага прыродазнаўцы Фёдара Брандта.
Вонкавы выгляд
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Даўжыня цела 3,8[2]–13 см, размах крылаў 19–26 см, вага 4–11 г[3]. Верх сьветла-карычневы, на самой верхавіне залаціста-карычневы. Ніз жаўтлява-шэры. Вушы, нос і крылы сьветла-карычневыя.
Распаўсюджваньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сустракаецца ў Эўропі, Азіі (Паўночны Казахстан і Заходняя Сібір), ад -20 да 2300 м. Жыве ў зьмешаных і шыракалістых лясах, часам у іглічных лясах, часта ў непасрэднай блізкасьці ад вады. Уключаная ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь[3]. Напрыканцы 1970-х начніца Брандта знойдзеная ў калекцыйных матэрыялах Аляксандра Курскова, сабраных у беларускай частцы Белавескай пушчы[3].
Лад жыцьця
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Радзільныя калёніі могуць налічваць да 350 саміцаў і выкарыстоўваць дзеля начлегу пустэчы і шчыліны ў будынках або дрэвах, радзей скрыні для кажаноў і птушак. Гэтыя калёніі могуць мяняць лежні, таму іх даступнасьць вельмі важная. Від корміцца ў лясах, а таксама над і ўздоўж стаячай вады, рэк і ручаёў. Працягласьць жыцьця дасягае 41 год[4].
Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь і ахоўваецца законам. |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Крускоп С. Ночница Брандта (рас.). Российская Рабочая группа по рукокрылым. Праверана 28 жніўня 2024 г.
- ^ Чистяков Д. В. (8 студзеня 2020) Ночница Брандта (рас.) Красная книга Санкт-Петербурга
- ^ а б в Демянчик М.Г. Ночница Бранта (рас.). Міністэрства прыроды. Архіўная копія ад 10 верасьня 2016 г.
- ^ Потапова Н. (5 сьнежня 2019) Летучая мышь-долгожитель (рас.) «Элементы»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула па заалёгіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |