Перайсьці да зьместу

Натал

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Натал
парт. Natal
Населены пункт
Сьцяг Герб
Гімн Anthem of Natal[d]
Краіна Бразылія
Штат Рыю-Грандзі-ду-Норці
Дата заснаваньня 1599
Кіраўніцтва і ўлада
Заканадаўчы орган municipal chamber of Natal[d]
Геаграфія
Плошча 170,298 км²
Вышыня НУМ 30 м
Часавы пас
Каардынаты 05°47′ пд. ш. 35°12′ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 950 820 чал. (2008)
Этнахаронімы natalense і natalense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Тэлефонны код 84
Паштовы індэкс 59000-000
Сайт natal.rn.gov.br
Натал на мапе Бразыліі
Натал
Натал
Натал

Натал (па-партугальску: Natal) — горад у Бразыліі, адміністрацыйны цэнтар і самы буйны горад штату Рыю-Грандзі-ду-Норці, месьціцца ў паўночна-ўсходняй частцы краіны на ўзьбярэжжы Атлянтычнага акіяну. Натал, паводле статыстыкі арганізацыі IPEA зьяўляецца самым бясьпечным адміністрацыйным цэнтрам краіны[1][2].

За 20 міляў на поўнач ад Наталу месьціцца найбліжэйшы пункт з Лацінскай Амэрыкі да Эўропы, які ўпершыню наведалі эўрапейскія маракі ў 1501 годзе, то бок партугальская экспэдыцыя пад кіраўніцтвам Амэрыга Вэспуччы. На працягу многіх дзесяцігодзьдзяў пасьля гэтага, ніякіх сталых эўрапейскіх паселішчаў не было ў гэтай вобласьці, населенай племянем партыгуар.

У 1597 годзе пасьля некалькіх гадоў рэгулярна наладжаных сувязяў францускіх піратаў, ачоленых Жакам Рыфо, з карэнным насельніцтвам. Партугальскі генэрал-губэрнатар Бразыліі, Франсішку дзі Соўза, выгнаў французаў з гэтага месца. 25 сьнежня 1599 году Натал быў заснаваны як вёска ля форту. Форт, горад і прылеглыя раёны былі занятыя нідэрляндзкімі сіламі з 1633 па 1654 гады й вобласьць была вядомая як Нідэрляндзкая Бразылія.

Згодна са зьвесткамі на ліпень 2012 году ў горадзе налічваецца 950 820 чалавек, якія пражываюць у горадзе, і 1 363 547 чалавек пражываюць у раёне сталічнай акругі.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]