Наскія мовы
Выгляд
| Наская падгрупа | |
| Народнасьць | чачэнцы, інгушы, бацьбійцы |
|---|---|
| Арэал | усход Паўночнага Каўказу |
| Лінгвістычная клясыфікацыя | Паўночнакаўкаская сям'я (дыскусійна)
|
| Склад |
бацьбійская мова,
вайнаскі клястэр |
На́скія мовы — мовы, на якіх гавораць народы чачэнцы, інгушы, бацьбійцы, як правіла ў Чачэніі й Інгушэтыі (Расея) і бліжэйшых раёнах паўночна-ўсходняе Грузіі. Арэал месьціцца на ўсходзе Каўказа. Мовы адносяцца да наска-дагестанскае групы паўночнакаўкаскіх моваў.
У складзе наскіх моваў асобна вылучаецца бацьбійская мова (паўночны ўсход Грузіі), якая супрацьпастаўляецца вайнаскаму клястэру, што складаецца з чачэнскай ды інгускай моваў.
Пісьмо на аснове кірыліцы. У час існаваньня савецкай палітыкі лацінізацыі моваў малых народаў і, пазьней, Ічкерыі былі спробы перанесьці пісьменства на лацінскі альфабэт. Па-за межамі Расеі некаторая частка чачэнцаў карыстаецца лацінкай.
Агульная колькасьць карыстальнікаў моваў каля дзьвюх мільёнаў чалавек.
| Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |