Перайсьці да зьместу

Бацьбійцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бацьбійцы (цова-тушыны, ад назвы Цавінскай цясьніны, што ў Грузіі; чач. бей, бацой; груз. ბაცბები, წოვათუშები) — невялікі народ, блізкі да чачэнцаў і інгушоў. Адзіны з наскіх народаў, які спавядае праваслаўе. Колькасьць каля 2500 чалавек па стане на 2009 год. Трэба зазначыць, што ў Грузіі іх не ўважаюць за асобны народ, а лічаць за грузінаў.

Жывуць у Грузіі на мяжы з Чачэніяй і Інгушэтыяй у Ахмэцкім раёне Грузіі.

Гавораць на мове блізкай да чачэнскай мовы (бацьбійская мова), але валодаюць грузінскай мовай. Мова ўваходзіць у склад найскае падгрупы наска-дагестанскае групы паўночнакаўкаскае сям’і моваў, супрацьпастаўленая іншым наскім мовам, чачэнскай ды інгускай, якія ўтвараюць вайнаскі клястэр унутры наскае падгрупы.

Магчыма паходзяць зь Інгушэтыі зь вёскі Эрзі, што была ў Джайраскай цясьніне.