Нарвідзішкі
| Нарвідзішкі лац. Narvidziški лет. Norvydiškės | |
| Населены пункт | |
| Краіна | Летува |
|---|---|
| Павет | Аліцкі |
| Раён | Аранскі |
| Часавы пас | |
| Каардынаты | 54°21′28,80″ пн. ш. 24°39′03,60″ з. д.HGЯO |
| Насельніцтва | |
| Нарвідзішкі на мапе Летувы Нарвідзішкі | |
Нарвідзішкі (лет. Norvydiškės) — вёска ў Летуве, каля возера Паедзя. Уваходзяць у склад Яканцкага староства Аранскага раёну Аліцкага павету.
Назва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Норвід (Norvid) — імя германскага паходжаньня[1][2].
Яшчэ этнограф і мовазнаўца Яўхім Карскі зьвяртаў увагу на тое, што ў латыскай Курляндыі, «большасьць беларускіх населеных месцаў заканчваюцца на -ішкі»[3], пазьней у рэчышчы палітыкі летувізацыі падобныя тапонімы на -ішкі азначылі як «гістарычна балтыйскія» і нават «тыпова летувіскія»[4]. Тым часам менскі дасьледнік Алёхна Дайліда зазначае, што «ва ўсходнегерманскіх мовах быў пашыраны суфікс -isk-: такім парадкам, так менаваная „лінія Сафарэвіча“ (мяжа перавагі паселішчаў з назовамі на -ішкі ў Панямоньні) не абавязкова зьнітаваная з балтамі»[5].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У XIX ст. два фальваркі з назвай Нарвідзішкі ўваходзілі ў склад Троцкага павету Віленскай губэрні[6].
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1905 год — 9 чалавек[7]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Alhaug G. 10 001 navn: norsk fornavnleksikon. — Cappelen Damm, 2011.
- ^ Norvid, Nordic Names
- ^ Карский Е. Ф. Белорусы. Т. 1. — Минск, 2006. С. 559.
- ^ Зайкоўскі Э. Балты цэнтральнай і ўсходняй Беларусі ў сярэднявеччы // Спадчына. № 1, 1999. С. 61—72.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 31.
- ^ Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 921.
- ^ Виленская губерния: полный список населенных мест со статистическими данными о каждом поселении. — Вильна, 1905. С. 314.