Перайсьці да зьместу

НТБ-Беларусь

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
НТБ-Беларусь
Краіна Расея
Зона вяшчаньня Беларусь
Дата стварэньня 4 ліпеня 2006 (18 гадоў таму)
Заснавальнік НТБ (Масква; Газпрам-Мэдыя)
Уладальнік Белтэлерадыёкампанія
Кіраўніцтва Сяргей Булацкі
tvr.by/bel/televidenie/ntv-belarus

«НТБ-Беларусь» (рас. НТВ-Беларусь) — беларускі дзяржаўны камэрцыйны тэлеканал, што ёсьць ліцэнзаванай вэрсіяй каналу НТБ. Этэрнае вяшчаньне ажыцьцяўляецца з 4 ліпеня 2006 году. Вяшчальнік — Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь. З красавіка 2009 году — адзіная вэрсія каналу НТБ, даступная ў кабэльных сетках Беларусі (раней паралельна трансьляваўся «НТВ Мир»). Час вяшчаньня: 6:00 — 0:30.

Праграмная палітыка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Праграмны пакет каналу фармуецца паводле прававых дамоўленасьцяў з расейскім бокам.

«НТБ-Беларусь» трансьлюе шматлікія арыгінальныя перадачы НТБ. Выключэньне галоўным чынам складае ўтрыманьне, распаўсюд якога абмежавана тэрыторыяй Расеі. Як правіла, гэта перадачы чужой вытворчасьці — «Свая гульня», «Quattroruote», фільмы і сэрыялы, футбольныя матчы, а таксама тэлеперадачы, якія ўтрымоўваюць крытыку ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Неліцэнзаваны кантэнт замяшчаецца іншымі перадачамі ці фільмамі. Штодзень выходзяць некалькі выпускаў навінаў: «Сёньня», «Сёньня. Галоўнае». Валодаючы добрымі суадносінамі рэйтынгу і коштам рэклямнага часу — адзін з самых запатрабаваных рэклямадаўцамі тэлеканалаў. На «НТВ-Беларусь» больш рэклямы, чым на НТВ, і з-за гэтага напрыклад, «Сёньня ў 23:15» трансьлюецца ў 23:30.

H3.BY (рас. ЧП.by, вядучыя праекта — Марыя Кудзіна, Максім Астроўскі ды Кірыл Несьцяровіч), За мяжой (рас. За гранью, журналістка Ірына Бардзілоўская, пры ўдзеле Янкі Крука і Аксаны Катовіч), «Урачэбныя таямніцы плюс» (рас. Врачебные тайны плюс, вядучы Аляксандар Цярэшчанка[1]). Дачны адказ, «Астрапрагноз», «Формы жыцьця. Лясныя гісторыі ад Бышневых», «Спорт-Мікс», «Як мы жылі на вайне», «Чакай мяне», «Родныя людзі», «ДНК», «Экспэртыза злачынстваў». Уласныя перадачы: «Надвор’е», «Справа смаку», Агляд. Надзвычайнае здарэньне. Цыкль перадачаў «Гарады Беларусі» ідзе таксама на канале Беларусь 24. Забаўляльная перадача «50 рэцэптаў першага», якая спачатку паказваецца на канале Беларусь 1.

  • Жаночы погляд;
  • Кватэрнае пытаньне;
  • Праграма максымум;
  • Прафэсія — рэпартэр;
  • Расейскія сэнсацыі.

З 4 ліпеня 2006 па 29 жніўня 2010 г. лягатып зь цяперашнімі літарамі НТВ і зялёным шарыкам, унізе сіні прастакутнік са словам «Беларусь». Знаходзіўся ў левым ніжнім куце. З 30 жніўня 2010 па цяперашні час лягатып бязь сіняга прастакутніка і паменшаны ў памеры ў 1,5 разу.