Янка Крук
Янка Крук | |
Дата нараджэньня | 15 чэрвеня 1954 (67 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | фальклярыст |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філялягічных навук[d] |
Іва́н Іва́навіч Крук (нарадзіўся 15 чэрвеня 1954 году, в. Згурск, Ігуменскі раён, Менская вобласьць) — беларускі фальклярыст. Кандыдат філялягічных навук (1985), рэктар Інстытуту культуры Беларусі.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Скончыў Менскі пэдагагічны інстытут (1975). Працаваў настаўнікам. 3 1979 у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру АН Беларусі, зьяўляўся вучоным сакратаром. З 1992 у Акадэміі пасьлядыплёмнай адукацыі, загадчык катэдры. З 1998 прарэктар Беларускай акадэміі мастацтваў, пасьля загадчык катэдры, дацэнт Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў. У 2011 прызначаны рэктарам Інстытуту культуры Беларусі.
Дасьледуе беларускі фальклёр, народную культуру, беларускі народны каляндар і іншае. Аўтар манаграфіяў «Усходнеславянскія казкі пра жывёл» (1992), «Сьледам за сонцам: Беларускі народны каляндар: сьвята, абрады, паэзія» (1994), суаўтар прац «Магія слова чароўнага», «Беларускі фальклор у сучасных запісах: Традыцыйныя жанры: Мінская вобласьць» (абедзьве 1995), «Народная культура і сучасная школа» (1996) і іншых. Завяршае работу над доктарскай дысэртацыяй «Лікавы код у міфапаэтычнай спадчыне Беларусі».
Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Саламевіч І. Крук // БЭ ў 18 т. Т. 8. Мн., 1999.
- Нарадзіліся 15 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1954 годзе
- Нарадзіліся ў Ігуменскім раёне
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў
- Выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту культуры і мастацтваў
- Кандыдаты філялягічных навук
- Беларускія фальклярысты