Мішэль дэ Мантэнь
| Мішэль дэ Мантэнь | |
Мішэль дэ Мантэнь | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзіўся | 28 лютага 1533[1][2][3] |
| Памёр | 13 верасьня 1592[4][5][6][…] (59 гадоў) |
| Бацькі | П’ер Эйкем дэ Мантэнь[d] Antoinette Lopez de Villanova[d][7] |
| Сужэнец | Франсуаза дэ Ля Шасэн[d][8] |
| Дзеці | Léonor de Montaigne[d] |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | філёзаф, перакладнік, юрыст, эсэіст, аўтабіёграф, палітык, паэт-адвакат, францускі мараліст, пісьменьнік, паэт, празаік |
| Мова | італьянская мова, лацінская мова, сярэднефранцуская мова[d], гасконская мова[d][9], аксытанская мова[10] і француская мова[11] |
| Подпіс | |
Мішэ́ль дэ Мантэ́нь (па-француску: Michel de Montaigne; поўнае імя — Мішэ́ль Эйке́м дэ Мантэ́нь, па-француску: Michel Eyquem de Montaigne; 28 лютага 1533, замак Мантэнь у Сэн-Мішэль-дэ-Мантэнь — 13 верасьня 1592, Бардо) — францускі пісьменьнік і філёзаф эпохі Адраджэньня; родапачынальнік жанру эсэ.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мантэнь нарадзіўся ў фамільным замку ў горадзе Сэн-Мішэль-дэ-Мантэнь (Дардонь) блізу Пэрыгё і Бардо. Ягоны бацька, які быў удзельнікам Італьянскіх войнаў, П’ер Эйкем быў у свой час мэрам Бардо, атрымаў арыстакратычны тытул «дэ Мантэнь». Ягоная маці Антуанэта дэ Ляпэз паходзіла зь сям’і заможных арагонскіх габрэяў. У раньнім дзяцінстве Мішэль выхоўваўся паводле лібэральнай-гуманістычнай пэдагагічнай мэтодыкі бацькі, а ягоны настаўнік, немец, зусім не валодаў францускай мовай і размаўляў зь Мішэлем выключна па-лацінску.
Падчас гугеноцкіх войнаў Мантэнь часта выступаў як пасярэднік паміж абодвума бакамі, бо яго аднолькава паважалі кароль-каталік Генрых III і пратэстант Генрых Наварскі.
У 1565 Мантэнь узяў шлюб, атрымаўшы вялікі пасаг. Па сьмерці бацькі ў 1568 годзе ён атрымаў у спадчыну радавы маёнтак Мантэнь, дзе і пасяліўся ў 1571 годзе, пасьля таго як прадаў сваю судзейскую пасаду і пайшоў у адстаўку. У 1572 годзе, у веку 38 гадоў Мантэнь пачаў пісаць свае «Досьледы», а першыя дзьве кнігі былі апублікаваныя ў 1580 годзе. Ягоным блізкім сябрам быў філёзаф Эт’ен дэ Ля Баэсі, аўтар «Развагаў пра добраахвотнае рабства», некаторыя часткі зь якіх Мантэнь улучыў у свае «Досьледы».
У 1580—1581 гадах падарожнічаў па Швайцарыі, Нямеччыне, Аўстрыі і Італіі. Уражаньні ад гэтага падарожжа адлюстраваныя ў дзёньніку, апублікаваным толькі ў 1774 годзе. Памёр 13 верасьня 1592 году падчас імшы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Bell A. Encyclopædia Britannica (брыт. анг.) — Encyclopædia Britannica, Inc., 1768.
- ↑ Педагоги и психологи мира (рас.) — 2012.
- ↑ Store norske leksikon (бук.) — 1978. — ISSN 2464-1480
- ↑ Sankovitch T. A. Michel de Montaigne // Encyclopædia Britannica (анг.)
- ↑ Michel de Montaigne // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ↑ Michel De Montaigne // Internet Philosophy Ontology project (анг.)
- ↑ Pas L. v. Genealogics (анг.) — 2003.
- ↑ https://gw.geneanet.org/pierfit?lang=fr&n=de+la+chassaigne&oc=0&p=francoise
- ↑ Un dicton gascon dans Montaigne. BROUHA PROU BOUHA. Réponse aux solution de l'abbé L. Couture par l'abbé Joseph Dulac
- ↑ Couffignal G. ”Est-ce pas ainsi que je parle ?” : la langue à l’œuvre chez Pey de Garroset Montaigne. (фр.) / université Toulouse-Jean-Jaurès — 2014. — P. 3.
- ↑ Montaigne, Michel de, 1533-1592 // CONOR.SI
| Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |