Міхаіл Казакевіч
| Міхаіл Казакевіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 19 траўня 2002[1] (23 гады) | |
| Рост | 188 см | |
| Пазыцыя | брамнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Дынама Менск | |
| Нумар | 16 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2022—2025 | Дынама Берасьце | 100 (0) |
| 2026— | Дынама Менск | |
| Зборныя | ||
| 2022—2023 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
Міхаі́л Казаке́віч (нар. 19 траўня 2002 году) — беларускі футбаліст, брамнік менскага «Дынама».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Доўгі час займаўся футболам у сталічнай РДВАР, а ўлетку 2019 году далучыўся да акадэміі берасьцейскага «Дынама». У 2020 годзе пачаў падцягвацца да дублю. У пачатку 2021 году, калі берасьцейскі клюб пакінула большасьць гульцоў, пачаў трэнавацца з асноўнай камандай і ў лютым падпісаў двухгадовы кантракт з клюбам[2]. У 2021 годзе быў рэзэрвовым брамнікам і не зьяўляўся на полі ў асноўнай камандзе, гуляючы за дубль. 2 красавіка 2022 году дэбютаваў у Найвышэйшае лізе, адгуляўшы другі тайм матчу супраць «Іслачы» (2:2). Далей чаргаваўся ў складзе з Радзівонам Семуком, а зь лета, калі Сямук пакінуў клюб, застаўся асноўным брамнікам каманды. У сьнежні 2022 году падоўжыў кантракт з дынамаўцамі да сканчэньня сэзону 2023 году[3]. У новым 2023 годзе ў канкурэнцыю да Казакевіча быў запрошаны дасьведчаны брамнік Дзяніс Садоўскі, які ў папярэдні сэзон быў асноўным галкіпэрам «Гомля». Казакевіч здолеў захаваць месца ў першай адзінаццатцы, а Садоўскі ў сярэдзіне сэзону перайшоў у мазырскую «Славію»[4]. У сьнежні 2023 году падпісаў новае двухгадовае пагадненьне з «Дынама»[5]. 26 кастрычніка 2025 году згуляў у матчы зь «Іслачы», супраць якой калісьці дэбютаваў, свой 100-й матч у Найвышэйшай лізе. Гэтая сустрэча была апошняй у складзе берасьцейцаў, бо па заканчэньні сэзону брамнік разьвітаўся з клюбам, а ў пачатку студзеня 2026 году прыяднаўся да менскага «Дынама»[6].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У кастрычніку 2018 году гуляў за зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным раўндзе чэмпіянату Эўропы. 27 верасьня 2022 году дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы ўсе 90 хвілінаў у таварыскім матчы супраць зборнай Казахстану (1:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Дынама» Берасьце:
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2025
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Mikhail Kozakevich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Футбол. 18-летний вратарь Михаил Козакевич оформил двухлетнее соглашение с брестским "Динамо" Праверана 5 красавіка 2022 г. Архіўная копія ад 5 красавіка 2022 г.
- ↑ Козакевич продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.) Праверана 2022-12-12 г.
- ↑ Герой тура 18 — лицо сегодняшнего брестского "Динамо" Михаил Козакевич (рас.) Праверана 2023-08-28 г.
- ↑ Михаил Козакевич продлил контракт с брестским "Динамо" (рас.)
- ↑ Міхаіл Казакевіч падпісаў кантракт з "бела-сінімі" (бел.). Афіцыйны сайт ФК «Дынама» Менск (2026-01-13). Праверана 2026-01-24 г.