Міхаіл Гарбачоў (футбаліст)
Міхаіл Гарбачоў | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 29 ліпеня 1983 (39 гадоў) Касьцюковічы, БССР | |
Рост | 181 см | |
Вага | 75 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000 2000 2001—2006 2007—2012 2013—2015 2016—2017 2018 2018 |
РВАР Бярэзіна Белшына Бабруйск Нафтан Белшына Бабруйск Нафтан Белшына Бабруйск Ліда |
6 (0) 7 (0) 112 (7) 159 (13) 70 (2) 45 (1) 1 (0) 14 (0) |
Зборныя | ||
2004—2005 | Беларусь (да 21) | 4 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Міаіл Гарбачоў (нарадзіўся 29 ліпеня 1983 году, Касьцюковічы, БССР) — беларускі футбаліст, абаронца.
Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У складзе «Белшыны» ў 2001 годзе стаў уладальнікам Кубка й чэмпіёнам Беларусі, а ў 2005 годзе пераможцам першынства першай лігі. Пасьля таго, як «Белшына» заняла апошняе месца ў сэзоне найвышэйшай лігі 2006 году, перайшоў у наваполацкі «Нафтан», дзе адразу стаў гульцом асноўнага складу й дапамог клюбу стаць уладальнікам Кубка краіны 2009 году. Зьяўляецца абаронцам, але тым ня менш стаў у 2009 годзе адным з галоўных бамбардзіраў каманды. У студзені 2013 году перайшоў у «Белшыну»[1]. У лютым 2016 году падпісаў кантракт з «Нафтанам»[2]. У лютым 2018 году вярнуўся ў бабруйскую «Белшыну»[3]. У ліпені 2018 году перайшоў у клюб «Ліда»[4], які пакінуў у лістападзе 2018 году[5].
Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2004—2005 гадох выклікаўся ў моладзевую зборную Беларусі, у складзе якой удзельнічаў у кваліфікацыі да моладзевага чэмпіянату Эўропы 2006 году. Але зборная, заняўшы 4-е месца ў групе, ня трапіла на чэмпіянат.
Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2001
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2009, 2012
Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Белшына | 2015 | Найвышэйшая ліга | 19 | 1 |
Нафтан | 2016 | Найвышэйшая ліга | 27 | 1 |
2017 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 | |
Белшына | 2018 | Першая ліга | 1 | 0 |
Ліда | 14 | 0 |
Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- ^ Горбачев близок к переходу в «Белшину»(рас.)
- ^ Михаил Горбачев и Сергей Кондратьев заключили контракты с «Нафтаном», Руслан Гунчак продлил соглашение(рас.)
- ^ Горбачев вернулся в «Белшину»(рас.)
- ^ «Лида» подписала Горбачева и арендовала у «Немана» Вегерю(рас.)
- ^ Гнедько и Горбачев покинули «Лиду»(рас.)
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Профіль на сайце «Белшыны»(недаступная спасылка)(рас.)
- Профіль на афіцыйным сайце «Нафтану»(недаступная спасылка)
- Статыстыка на сайце transfermarkt.de
- Статыстыка «ПБ-Инфо»(рас.)