Міхал Ян Зянковіч
Міхал Ян Зянковіч. Невядомы мастак, 1762 | |
Герб «Сястрэнец» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 1670 |
Памёр | 23 студзеня 1762 |
Пахаваны | |
Род | Зянковічы-Ператрускія |
Дзейнасьць | тытулярны біскуп, каталіцкі сьвятар, каталіцкі біскуп |
Міхал Ян Зянковіч (1670, каля Дарагічына на Падляшшы — 23 студзеня 1762) — рэлігійны й дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп-суфраган жамойцкі (ад 1718), пісар вялікі літоўскі (1724—1729), біскуп віленскі (ад 1730).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прадстаўнік шляхецкага роду Зянковічаў-Ператрускіх гербу «Сястрэнец»[1].
Доўгі час быў пробашчам у Барысаве і Лідзе. Ад 1699 году канонік віленскі, архідыякан жамойцкі. 27 красавіка 1718 году зрабіўся біскупам-суфраганам жамойцкім, а ў 1724 годзе — пісарам вялікім літоўскім. Ад 2 кастрычніка 1730 году біскуп віленскі.
Падтрымліваў караля і вялікага князя Станіслава Ляшчынскага. У зьвязку зь перамогай Аўгуста Моцнага мусіў зьехаць у Прусію (1734), адкуль вярнуўся ў 1736 годзе.
Аднавіў Віленскую катэдру, фундаваў у месьце касьцёл Сьв. Язэпа і Нікадзіма, шпіталь Сьв. Лазара. Дзеля павышэньня ўзроўню навучаньня ў Віленскай духоўнай сэмінарыі запрасіў для яе кіраваньня ксяндзоў-камуністаў.
8 верасьня 1750 году быў каранатарам абраза Найсьвяцейшай Панны Марыі ў бэрнардынскім касьцёле Сьв. Міхала (Вільня)[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Зянковіч Міхал Ян // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2010 Т. 3. С. 235.
- ^ Андрэй Шпунт. Знак асаблівай пашаны // «Наша Вера» № 1 (7), 1999.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак А — Я. — 690 с. — ISBN 978-985-11-0487-7
- Wileński słownik biograficzny. — Bydgoszcz, 2002. ISBN 83-87865-28-1.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Міхал Ян Зянковіч — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў