Перайсьці да зьместу

Міхайла Румбольдавіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхайла Румбольдавіч
лац. Michajła Rumboldavič

Герб «Задора»
Асабістыя зьвесткі
Род Валімонтавічы гербу Задора[d]
Бацькі Румбольд Валімонтавіч
Дзейнасьць баяры

Міхайла Румбольдавічлітоўскі баярын.

Вотчынныя ўладаньні знаходзіліся ў Вількаміры[1].

Варыянт імя ў гістарычнай крыніцы: Михайло Ромъболтовичъ[2] (1440—1492 гады[3]).

Зь літоўскага баярскага роду, сын Румбольда Валімонтавіча, маршалка земскага і намесьніка віцебскага.

Упамінаецца ў сярэдзіне XV стагодзьдзя, калі атрымаў ад вялікага князя Казімера сем сялянскіх сем’яў у Вількамірскім старостве.

Няма зьвестак пра жонку і нашчадкаў.

  1. ^ Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.. — 2-е выд. — Смаленск, 2014. С. 290.
  2. ^ Литовская метрика. Отд. 1., ч. 1, т. 1. — СПб., 1910. С. 122.
  3. ^ Lietuvos Metrika. Knyga 3 (1440—1498). — Vilnius, 1998. P. 68.
  • Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада / пераклад А. Мікус. — 2-е выд. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4