Перайсьці да зьместу

Мінус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сымбаль мінусу
Выява
  | & + ± - _ *  
Іншыя назвы Знак мінусу
Зьвесткі
Тып друкарскі знак;
Назва ў Юнікодзе
minus
Юнікод U+2212
HTML &#8722, &#x2212
UTF-16 0x2212
URL-код %E2%88%92
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога

Мі́нус (па-лацінску: minus — «менш») ()матэматычны друкарскі сымбаль у выглядзе гарызантальнае рыскі, які ўказвае на адыманьне.

У залежнасьці ад кантэксту, сымбаль мінусу можа абазначаць:

  • двухмесны (бінарны) інфіксны апэратар адыманьня лікаў ці іншых матэматычных аб’ектаў: (памяншаемае ставіцца перад гэтым знакам, а аднімаемае пасьля);
  • аднамесны (унарны) прэфіксны апэратар узяцьця супрацьлегляга значэньня адносна апэрацыі складаньня ();
    • у гэтым жа ўнарным сэнсе знак мінусу выкарыстоўваецца для абазначэньня адмоўных лікаў (напрыклад, ).

У прыродазнаўчых навуках

[рэдагаваць | рэдагаваць код]

У фізыцы й іншых натуральных навуках знак мінус выкарыстоўваецца для абазначэньня адмоўнасьці фізычных велічынь, якія могуць быць станоўчыя або адмоўныя (напрыклад, электрычны зарад, тэмпэратура, вышыня над узроўнем мора).

Для прадстаўленьня ў кампутары знака адмоўнага ліку выкарыстоўваюць адзін зь бітаў як код знака (звычайна 0 кадуе дадатны лік, 1 — адмоўны). Для кадаваньня знака цэлых лікаў большасьць кампутараў выкарыстоўваюць дадатковы код, хоць сустракаецца й прамы код.

Варыяцыі сымбаля

[рэдагаваць | рэдагаваць код]
СымбальАбазначэньнеВыяваUnicodeASCII-коду URLу HTML
МінусMinusU+2212%E2%88%92− − −
ЗлучокHyphen-minus-U+002D45dec, 2Dhex%2D-
Кароткі злучокSmall Hyphen-minusU+FE63%EF%B9%A3﹣ ﹣
Доўгі злучок' Full-width Hyphen-minusU+FF0D%EF%BC%8D- -
Сярэдні працяжнікEN DASHU+2013%E2%80%93–
Доўгі працяжнікEM DASHU+2014%E2%80%94—

Глядзіце таксама

[рэдагаваць | рэдагаваць код]