Знак плюс-мінус
Знак плюс-мінус (І знак ∓) | |
± | |
◄ ¤ | & + ± − — - _ ► | |
Зьвесткі | |
---|---|
Тып | друкарскі знак; |
Назва ў Юнікодзе | ±: plus-minus sign
∓: minus-or-plus sign |
Юнікод | ±: U+00B1 ∓: U+2213 |
HTML | гл. ніжэй |
UTF-16 | ±: 0x00B1 |
URL-код | ±: %C2%B1 |
усе сымбалі · лацінка · кірыліца · грэцкія · дыякрытыкі · валюты · дапамога |
Знак плюс-мі́нус (±) — матэматычны сымбаль, які ставіцца перад некаторым выразам і азначае, што значэньне гэтага выраза можа быць як станоўчым, так і адмоўным. Часта выкарыстоўваецца, напрыклад, для ўказаньня[1]:
- межаў зьмены якіх-небудзь парамэтраў;
- інструмэнтальнай дакладнасьці вымярэньня фізычнай велічыні;
- чаканага роскіду значэньняў статыстычна вымеранага парамэтра;
- інтэрвалу значэньняў выніку ў набліжаных матэматычных вылічэньнях.
Прыклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прыклад 1: фраза «напруга ў сетцы павінна быць 220 ± 4,5 вольт» азначае, што напруга павінна быць у дыяпазоне ад 215,5 да 224,5 вольт.
Прыклад 2, дзе сымбаль «плюс-мінус» трэба разумець літаральна, як указаньне альтэрнатывы з двух варыянтаў — вядомая формула для вылічэньня двух каранёў квадратнага раўнаньня[2] :
Гэтая формула — кампактны запіс, якая абʼядноўвае формулы для першага й другога кораня:
Прыклад 3, аналягічны другому, трыганамэтрычны:
Прыклад 4. Тут тлумачэньне знака плюс-мінус іншае: трэба абраць знак адначлена ў залежнасьці ад яго нумара ў шэрагу:
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Знак плюс-мінус зьявіўся ў Альбэра Жырара (1626), які запісваў гэты сымбаль наступным чынам: (францускае слова ou у перакладзе азначае «або»). Сучасны выгляд сымбалю надаў Ўільям Адрэд у 1631 годзе[3][4].
Знак мінус-плюс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У знака плюс-мінус ёсьць варыянт: знак мі́нус-плюс (∓). Ён выкарыстоўваецца сумесна з адным ці некалькімі знакамі плюс-мінус і азначае, што знаку плюс у плюс-мінусе строга адпавядае знак мінус у мінус-плюсе, і назад. Прыклад:
Гэта кампактны запіс двух формул:
Часам падобнай выявай выкарыстоўваюць іншыя знакі, напрыклад больш-менш : выраз
азначае дзьве няроўнасьці
- і
Іншыя выпадкі ўжываньня
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У шахматнай натацыі сымбаль ± азначае, што пасьля адпаведнага ходу перавагу маюць белыя, а сымбаль ∓ — што перавага ў чорных.
Код
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымбаль | Код у Юнікодзе |
Назва ў Юнікодзе |
Назва | HTML 16 |
HTML 10 |
HTML абазн. |
---|---|---|---|---|---|---|
U+00B1 | Plus-minus sign | Сымбаль плюс-мінус | ± | ± | ± | |
U+2213 | Minus-or-Plus sign | Сымбаль мінус-плюс | ∓ | ∓ |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Weisstein, Eric W. «Plus or Minus». mathworld.wolfram.com. Retrieved 2020-08-28. (анг.)
- ^ «Definition of PLUS/MINUS SIGN». www.merriam-webster.com. Retrieved 2020-08-28. (анг.)
- ^ Александрова Н. В. История математических терминов, понятий, обозначений: Словарь-справочник. — 3-е изд. — СПб.: ЛКИ, 2008. — С. 127. — 248 с. — ISBN 978-5-382-00839-4. (рас.)
- ^ Cajori, Florian (1928), A History of Mathematical Notations, Volume I: Notations in Elementary Mathematics, Open Court, p. 245 (анг.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Cajori F. A History of Mathematical Notations. Vol. 1 (1929 reprint). — NY: Cosimo, Inc., 2007. — xvi + 456 p. — ISBN 978-1-60206-684-7.
- Mazur J. Enlightening Symbols: A Short History of Mathematical Notation and Its Hidden Powers. — Princeton: Princeton University Press, 2014. — 312 p. — ISBN 978-0-69115-463-3.