Карагеоргі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Карагеоргі
Karađorđe Petrović, by Vladimir Borovikovsky, 1816.jpg
сябра Філікі Этэрыя
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 (14) лістапада 1768 або каля 1770[1]
Вішэвац, Смэдэрэўскі санджак, Асманская імпэрыя
Памёр: 14 (26) ліпеня 1817[2]
Радаванскі Луг, Смэдэрэўскі санджак, Асманская імпэрыя
Сужэнец: Елена Петравіч
Дзеці: Аляксандар Карагеоргіевіч і Алекса Карагеоргіевіч

Карагео́ргі, Гео́ргі Чо́рны (сапр. Гео́ргі Пе́травіч; 14 лістапада 1768, с. Вішавац, Сэрбія — 25 ліпеня 1817) — дзеяч сэрбскага нацыянальна-вызваленчага руху, заснавальнік дынастыі Карагеоргіевічаў.

Удзельнік антытурэцкага паўстаньня 1787 году, пасьля паразы якога ўцёк у аўстрыйскія ўладаньні; за адмову пайсьці зь ім забіў бацьку (паводле іншых зьвестак, айчыма, адсюль мянушка — «чорны»).

У аўстра-турэцкую вайну 1788—90 гадоў узначальваў сэрбскі добраахвотніцкі атрад, які ваяваў на баку Аўстрыі. На чале атрада гайдукоў далучыўся да Першага сэрбскага паўстаньня 1804—13, абраны яго кіраўніком. У 1808 годзе прызнаны ўрадавай радай, а ў 1811 годзе і ўсімі паўстанцамі «вярхоўным сэрбскім правадыром» (фактычна князем).

Імкнуўся да цэнтралізацыі дзяржаўнай улады, у зьнешняй палітыцы арыентаваўся на Расею. Пасьля разгрому паўстаньня ў 1813 годзе ўцёк у Аўстрыю, у 1814 годзе — у Бэсарабію. У 1817 годзе тайна годзе вярнуўся ў Сэрбію, дзе і быў забіты паводле загаду Мілаша Абрэнавіча.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Карагеоргісховішча мультымэдыйных матэрыялаў