Мікіта Мятліцкі
| Мікіта Мятліцкі | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 6 лютага 1995[1][2] (31 год) | |
| Рост | 173 см[3] | |
| Вага | 60 кг[3] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2015 | Смаргонь | 12 (0) |
| 2015—2016 | Крумкачы | 5 (0) |
| 2016 | Мікашэвічы | 10 (0) |
| 2017—2019 | Андэрдог | 74 (27) |
| 2020—2021 | Маладэчна-2018 | 32 (14) |
| 2022—2023 | Юні Ікс Лабс | 28 (5) |
Мікі́та Мятлі́цкі (нар. 6 лютага 1995 году) — беларускі футбаліст, паўабронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў футбольную кар’еру ў РУАР. У пэрыяд з 2012 па 2013 гады быў у структуры барысаўскага БАТЭ. Пазьней таксама прайшоў моладзевыя каманды «Менску» і менскага «Дынама». У складзе апошняга з памянёных клюбаў у 2014 годзе стаў пераможцам чэмпіянату Беларусі сярод дублёраў. У пачатку 2015 году стаў гульцом «Смаргоні», у складзе якой дэбютаваў 19 красавіка 2015 году ў матчы супраць «Кобрыня». У ліпені 2015 году пакінуў клюб.
У жніўні 2015 году далучыўся да менскіх «Крумкачоў», але за каманду згуляў усяго толькі 5 матчаў, ня даўшы рады. У выніку ў ліпені 2016 году зышоў з каманды. Неўзабаве далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[4]. Дэбютны матч за новую дружыну згуляў 29 ліпеня 2016 году супраць гарадзенскага «Нёмана». За гэты клюб таксама шмат не гуляў, пакінуўшы каманду па заканчэньні сэзону.
У 2017 годзе пачаў выступаць у «Чысьці»[5], дзе таксама гуляў ягоны бацька Мікалай Мятліцкі, а галоўным трэнэрам быў старэйшы брат Дзяніс Мятліцкі. Разам з клюбам прабіўся ў Першую лігу. Хутка замацаваўся ў клюбе і стаў адным з ключавых гульцоў. У 2020 годзе прыяднаўся да «Маладэчна-2018». У 2022 годзе ўзмоцніў склад другалігавага «Юні».
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
|---|---|---|---|---|
| Дывізіён | Матчы | Галы | ||
| Граніт | 2016 | Найвышэйшая ліга | 10 | 0 |
| Чысьць | 2017 | Другая ліга | 21 | 9 |
| 2018 | Першая ліга | 25 | 2 | |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Nikita Metlitskiy // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ Nikita Metlitski // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- 1 2 https://www.teams.by/-/player-1798/
- ↑ Обновленное брестское «Динамо» не справилось с БАТЭ (рас.)
- ↑ «Прессбол» №61 (4031), 21 красавіка 2017
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)