Мікола Садковіч
Мікола Садковіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 21 студзеня 1907 в. Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць |
Памёр | 16 жніўня 1968 Масква |
Пахаваны | |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | празаік, кінарэжысэр і кінадраматург |
Кірунак | сацыялістычны рэалізм |
Мовы | расейская, беларуская |
Прэміі | |
Узнагароды |
Мікола Фёдаравіч Садковіч (21 студзеня 1907, в. Вусьце, Аршанскі раён, Віцебская вобласьць — 16 жніўня 1968, Масква) — беларускі савецкі празаік, кінарэжысэр і кінадраматург. Заслужаны дзяяч мастацтваў БССР (1944). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1950).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Да 1924 жыў разам з бацькамі, працаваў на гаспадарцы. Вучыўся спачатку ў прыходзкай школе, потым у Аршанскім пэдагагічным тэхнікуме. Быў юнкорам газэты «Чырвоная зьмена». У 1924 накіраваны на вучобу ў Маскву, дзе ён скончыў Дзяржаўны тэхнікум кінэматаграфіі (1928), аддзяленьне кінарэжысуры. Працаваў рэжысэрам на Маскоўскай (1928—1933), Адэскай (1933—1936) кінафабрыках, Кіеўскай кінастудыі «Украінфільм» (1936—1941), Ташкенцкай кінастудыі (1941—1942).
У 1942—1945 — кіраўнік Беларускай кінагрупы на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў у Маскве. З кінагрупай выяжджаў у штаб партызанскага руху на гомельшчыну (1942—1945), а таксама ў Нямеччыну (1945). У 1946 рэжысэр на кінастудыі «Саюздетфильм» у Маскве, галоўны рэдактар і рэжысэр на Цэнтральнай студыі дакумэнтальных фільмаў (1948—1950). Кандыдат у сябры ЦК КПБ (1952—1954). Быў міністрам кінэматаграфіі БССР (1946—1947, 1950), намесьнікам міністра культуры БССР (1953—1956). Дэпутат Вярхоўнага Савету БССР (1947—1959).
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Друкавацца пачаў у 1948. Пісаў апавяданьні, нарысы. У беларускім друку выступіў у 1948. Пісаў на расейскай мове. Аўтар гістарычнага рамана «Георгій Скарына» (сумесна з Я. Львовым, 1951, папраўленае і дапоўненае ў 1957), «Аповесьць аб ясным Стахоры», апавяданьня «Чалавек у тумане», рамана «Мадам Любоў». Распрацоўваў гістарычную (аповесьць «Фрэскі»), ваенную тэматыку, закранаў праблемы рэчаіснасьці 1950—1960 гадоў. Яго творам уласьцівы дынамізм сюжэта, арыгінальнасьць кампазыцыі і калярытнасьць пэрсанажаў.
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рэжысэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Шчасьлівыя кольцы» (1929),
- «Песьня пра першую дзяўчыну» (1930, абодва сумесна з Л. Голубам),
- «Шумі, гарадок!(ru)» (1939),
- «Дэмакратычная Германія» (1950, сумесна з «Дэфа»).
Сцэнарыст і пастаноўшчык
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Майская ноч» (1940, паводле М. Гогаля),
- «Тры гвардзейцы» (1942),
- «Беларускі кінаканцэрт» («Жыві, родная Беларусь»),
- «Вызваленьне Савецкай Беларусі» (1944, абодва з У. Корш-Сабліным).
Сцэнарыст
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Міколка-паравоз» (з М. Лыньковым, 1957),
- «Так мы жывем» (1958),
- «Наша зямля» (1960),
- «Ахвяры абвінавачваюць» (1962),
- «Доля жаночая» (1967),
- «Я, Францыск Скарына» (1968) і інш.
Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1951) за дакумэнтальны фільм «Дэмакратычная Германія».
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Садковіч Мікола // Беларускія пісьменнікі: Біябібліягр. слоўн. У 6 т. Т. 5. Пестрак — Сяўрук / Б 43 Ін-т літ. імя Я. Купалы АН Беларусі; Беларус. Энцыкл.; Нацыянальны навукова-асветны цэнтр імя Ф. Скарыны. Пад рэд. А. В. Мальдзіса; Рэдкал.: І. Э. Багдановіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 104—105. — 480 с ISBN 5-85700-168-4
- Садковіч Мікола / Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Нарадзіліся 21 студзеня
- Нарадзіліся ў 1907 годзе
- Памерлі 16 жніўня
- Памерлі ў 1968 годзе
- Пахаваныя на Данскіх могілках
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
- Памерлі ў Маскве
- Беларускія літаратары
- Беларускія сцэнарысты
- Савецкія сцэнарысты
- Беларускія кінарэжысэры
- Савецкія кінарэжысэры
- Беларускія драматургі
- Савецкія рэжысэры
- Заслужаныя дзеячы мастацтваў БССР
- Сацыялістычны рэалізм
- Дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў БССР