Перайсьці да зьместу

Мікола Гроднеў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікола Гроднеў
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1929(1929-10-25) або 1929[1]
Памёр 7 ліпеня 2011(2011-07-07)
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, журналіст
Гады творчасьці з 1954
Мова беларуская мова[1] і расейская мова[1]

Мікола Пятровіч Гроднеў (25 кастрычніка 1929, в. Старая Алешня Рагачоўскі раён7 ліпеня 2011) — беларускі празаік.

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме фізкультуры. У 1953 годзе скончыў гістарычны факультэт Гомельскага пэдагагічнага інстытуту. Працаваў школьным інспэктарам у Вялейскім раённым аддзеле адукацыі, дырэктарам Куранецкай сярэдняй школы рабочай моладзі (1954—1956). З 1957 да 1959 гады працаваў у радашковіцкай раённай газэце «Сцяг Ільіча», быў уласным карэспандэнтам газэты «Літаратура і мастацтва».

З 1961 году — у аддзеле фэльетонаў рэдакцыі часопісу «Вожык», з 1968 да 1984 гады — рэдактарам аддзелу нарысаў часопісу «Беларусь», з 1984 да 1989 гады — адказны сакратар бюлетэню «Помнікі гісторыі і культуры Беларусі»[2][3].

Сябра Саюзу пісьменьнікаў СССР з 1964 году.

Літаратурную дзейнасьць пачаў у 1954 годзе. Выйшлі зборнікі апавяданьняў і аповесьцей «За бацькоўскім парогам» (1960), «Цяжкае шчасьце» (1963), «Вясна была…» (1968), «Заручыны» (1972), «Высокі поўдзень» (1974), «Зоркаўкі» (1975), «Што скажуць людзі» (1975), «Салодкі боль» (1977), «Крок да тайны» (1983), «Нязьведаная даль» (1989), «Рына» (1992), «У белай цемрадзі» (2000), зборнік гумарыстычных апавяданьняў «Клін клінам» (1979).

Мікола Гроднеў — старэйшы брат беларускага журналіста і пісьменьніка Васіля Гроднікава (1938—2005).

  1. ^ а б в Hrodneŭ, Mìkola // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменнікі (1917—1990)…
  3. ^ Біяграфія Міколы Гроднева Электронная энцыкляпэдыя
  • Мікола Гроднеў // Беларускія пісьменьнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав.рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994.
  • У белай цемрадзі: Аповесьці / Мікола Гроднеў. — Мн.: Беларускае выдавецкае таварыства «Хата», 2000.