Мікалай (Пакроўскі)
Выгляд
Мікалай (у сьвеце Пакроўскі Мікалай Уладзімеравіч) (1851 – 1932) – беларускі праваслаўны дзеяч, арцыбіскуп Полацка-Віцебскае эпархіі. Скончыў духоўныя сэмінарыю і акадэмію. Да 1902 году працаваў выкладчыкам мужчынскай і жаночай гімназіі гораду Уладзіміра. У 1902 – 1918 гадах жыў у Санкт-Пецярбурзе. Сан біскупа прыняў у чэрвені 1919 году. У красавіку 1929 году заняў Полацка-Віцебскую катэдру. Выступаў супраць зачыненьня праваслаўных цэркваў. Арыштаваны 23 сакавіка 1931 году. Асуджаны 14 ліпеня 1932 году да высылкі на 3 гады. Рэабілітаваны 12 верасьня 1989 году.