Мікалай Шакура
Мікалай Шакура | |
Дата нараджэньня | 7 кастрычніка 1945 (79 гадоў) |
---|---|
Месца нараджэньня | в. Данілоўка, Парыцкі раён, БССР |
Месца вучобы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Занятак | фізык, астрафізык, астраном |
Навуковая сфэра | астрафізыка |
Месца працы | Маскоўскі ўнівэрсытэт |
Вядомы як | адзін з распрацоўнікаў тэорыі акрэцыйных дыскаў |
Навуковая ступень | доктар фізыка-матэматычных навук[d] |
Навуковы кіраўнік | Якаў Зяльдовіч[d] |
Узнагароды | |
Сайт | xray.sai.msu.ru/~shakura/ |
Мікалай Іванавіч Шакура (нарадзіўся 7 кастрычніка 1945 году, в. Данілоўка, Парыцкі раён, БССР) — савецкі і расейскі астрафізык, доктар фізыка-матэматычных навук (1988), прафэсар, заслужаны навуковы супрацоўнік Маскоўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (2008), Ганаровы працаўнік вышэйшай прафэсійнай адукацыі Расейскай Фэдэрацыі, ляўрэат 2-й ступені прэміі імя М. В. Ламаносава (2003), срэбнага мэдалю Выставы дасягненьняў народнай гаспадаркі (1985), сябра Міжнароднага астранамічнага зьвязу і Эўрапейскага астранамічнага таварыства, «eminent scientist» інстытуту RIKEN Японіі (1995). Ляўрэат Дзяржаўнай прэміі РФ (2016) (суместна з Рашыдам Сюняевым за артыкул 1973)[1].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Бацька — Шакура Іван Мацеевіч, лейтэнант Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, быў дэмабілізаваны па раненьні і працаваў бухгальтарам у калгасе вёскі Данілоўка. Маці — Шакура (Сідарава) Серафіма Сьцяпанаўна — ураджэнка Рэспублікі Татарстан. У сям’і акрамя Мікалая было яшчэ 3 сыны.
Пачатковую адукацыю атрымаў у роднай вёсцы Данілоўка, сямігодку ў вёсцы Коўчыцы 2, 8—11 клясы ў Парыцкай сярэдняй школе (1963, залаты мэдаль). У 1969 годзе скончыў фізычны факультэт МДУ імя М. В. Ламаносава па спэцыяльнасьці «астраномія», у 1972 годзе — асьпірантуру МДУ імя М. В. Ламаносава. Абараніў кандыдатскую дысэртацыю па тэме «Фізычныя працэсы ў навакольлі нэўтронных зорак і застылых зорак» (1972), затым доктарскую — «Тэорыя дыскавай акрэцыі ды яе некаторыя астрафізычныя дадаткі» (1988). З 1972 году працуе ў Дзяржаўным астранамічным інстытуце імя Паўла Карлавіча Штэрнбэрга (ДАІШ) МДУ імя М. В. Ламаносава. З 1995 году загадчык аддзелу рэлятывісцкай астафізыкі ДАІШ. Сябра навуковай рады ДАІШ МДУ імя М. В. Ламаносава[2], сябра Савету па абароне кандыдатскіх ды доктарскіх дысэртацыі па спэцыяльнасьці «астрафізыка ды звёздная астраномія» (шыфр: 01.03.02)[3].
Сфэра навуковых інтарэсаў — тэарэтычная астафізыка[4], рэнтгенаўская астраномія, ядзерная астрафізыка.
Малая плянэта
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2005 годзе на прапанову калег з Крымскай астрафізычнай абсэрваторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Украіны, Камісія Міжнароднага астранамічнага зьвязу надала імя «Shakurа» малой плянэце №14322 у Сонечнай сыстэме[5].
Навуковыя працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- New solution to viscous evolution of accretion disks in binary Systems// Astron.and Astrophys. (A&A), 2000, v.356, pp. 363–372 (соавт.- Липунова Г. В.);
- О геодезических в метрике Керра// Письма в Астрономический журнал, (ПАЖ), 1987, т.13, сс.245-254,;
- Физические основы строения и эволюции звезд, изд-во МГУ, 1981, 160 с (соавт. - Зельдович Я. Б. и Блинников С. А.)
- Нейтронные звезды и черные дыры в двойных звездных системах М.: «Знание», 1976, 64 с;
- Black Holes in Binary Systems. Observational Appearance // A&A, 1973, v. 24, pp. 337–355, (соавт.- Сюняев Р. А.)[6]
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Астрономы Шакура и Сюняев удостоены Госпремий (рас.)
- ^ Навуковая рада ДАІШ МДУ ім. М. В. Ламаносава (рас.)
- ^ Савет па абароне доктарскіх ды кандыдатскіх дысертацый Д501.001.86 пры МДУ імя М.В.Ламаносава (рас.)
- ^ Лауреаты премии ИМ. М. В. Ломоносова за научную работу(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ «Планета Shakurа». Інтэрвію М. І. Шакуры. Гутарыў І. Катляроў // «Светлагорскія навіны». 17.11.2011 г.
- ^ Біяграфія навукоўца на сайце Маскоўскага ўніверсітэту (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ляўрэаты прэміі імя М. В. Ламаносава за навуковую працу(недаступная спасылка) (рас.)
- Біяграфія навукоўца на сайце Маскоўскага ўнівэрсытэту (рас.)