Перайсьці да зьместу

Мікалай Страхаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мікалай Страхаў
рас. Николай Николаевич Страхов
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 28 кастрычніка 1828
Белгарад, Курская губэрня
Памёр 5 лютага 1896 (67 гадоў)
Санкт-Пецярбург
Пахаваны
  • Новадзявочыя могілкі[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык
Мова расейская мова[1]
Узнагароды
ордэн сьвятога Станіслава I ступені ордэн сьвятога Ўладзімера III ступені ордэн Сьвятой Ганны 2 ступені

Мікала́й Мікала́евіч Стра́хаў (16 кастрычніка [ст. ст. 28] 1828, Белгарад, Курская губэрня — 24 студзеня [ст. ст. 5 лютага] 1896, Санкт-Пецярбург) — расейскі філёзаф, публіцыст, літаратурны крытык, чалец-карэспандэнт Пецярбурскай АН (1889).

У кнігах «Сьвет як цэлае» (рас. Мир как целое, 1872), «Аб вечных ісьцінах» (рас. О вечных истинах, 1887), «Філязофскія нарысы» (рас. Философские очерки, 1895) найвышэйшай формай пазнаньня лічыў рэлігію, крытыкаваў сучасны матэрыялізм, а таксама сьпірытызм; у публіцыстыцы падзяляў ідэі прыналежнасьці да «глебы», г. зв. «почвенничества». Артыкулы пра Л. Талстога (у тым ліку пра «Вайну і мір»); першы біёграф Ф. Дастаеўскага.

  1. ^ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мікалай Страхаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў