Мікалай Нагнібяда
Мікалай Нагнібяда | ||||||||||
Микола Нагнибіда | ||||||||||
Асабістыя зьвесткі | ||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Імя пры нараджэньні | Мікола Львовіч Нагнібяда | |||||||||
Нарадзіўся | 20 верасьня 1911 Папоўка | |||||||||
Памёр | 16 верасьня 1985 (73 гады) Кіеў | |||||||||
Пахаваны | ||||||||||
Літаратурная дзейнасьць | ||||||||||
Род дзейнасьці | паэт, перакладчык | |||||||||
Кірунак | сацыялістычны рэалізм | |||||||||
Жанр | верш, паэма | |||||||||
Мова | украінская | |||||||||
Дэбют | «Дняпроўская вясна» (1932) | |||||||||
Прэміі | | |||||||||
Узнагароды | | |||||||||
Міко́ла Льво́віч Нагнібяда́ (па-ўкраінску: Микола Львович Нагнибіда; 20 верасьня [ст. ст. 7 верасьня] 1911, Папоўка, Екацярынаслаўская губэрня, Расейская імпэрыя — 16 верасьня 1985, Кіеў, УССР, СССР) — украінскі савецкі паэт, перакладчык. Ляўрэат Сталінскай прэміі (1952), Заслужаны работнік культуры Беларусі (1974).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў вёсцы Папоўка (цяпер Сьмірнавое Більмацкага раёну Запароскай вобласьці Украіны) у сям’і фэльчара. Скончыў сямігодку і ФЗВ.
У 1929—1931 працаваў сьлесарам Харкаўскага вэлязаводу, пасьля на новабудоўлях «Днепрагэсу». Навучаўся ў Камуністычным інстытуце журналістыкі (Харкаў).
Служыў на Чарнаморскім флёце. Удзельнік Другой сусьветнай вайны у складзе Чырвонае арміі. Журналіст газэтаў «Ленінська зміна», «Харьковский паровозник», «Коммунист». У 1942—1947 роках працаваў на радыёвяшчальнай станцыі імя Тараса Шаўчэнкі ў Саратаве, загадваў сэктарам друкаванай прапаганды ЦК ЛКСМУ, быў сакратаром рэдакцыі «Молодь України», сакратаром рдакцыі часопісу «Дніпро».
У 1946 року скончыў Кіеўскі пэдагагічны інстытут імя Горкага. Жыў у Кіеве. Памёр 16 верасьня 1985 року. Пахаваны на Байкавых могілках.
У роднай вёсцы паэта дзейнічае ягоны музэй.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вершы пачаў пісаць на новабудоўлях «Днепрагэсу». Да пачатку Другой сусветнай вайны выйшлі зборнікі вершаў «Дняпроўская вясна» (1932), «Зерне» (1933), «Днепраград» (1937). Пасьля да 1984 року пабачыў сьвет яшчэ 21 зборнік вершаў, паэмаў, балядаў. Аднак у гісторыю літаратуры увайшоў не арыгінальнаю, а перакладніцкаю творчасьцю. Нагнібяда — адзін з найвыбітнейшых і найпладавіцейшых перакладнікаў беларускай паэзіі, уганараваны званьнем заслужанага дзеяча культуры Беларусі (1974).
Адзін зь нешматлікіх перакладнікаў славацкага паэта Людавіта Штура.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Сталінская прэмія трэцяй ступені (1952)
- Дзяржаўная прэмія УССР імя Тараса Шаўчэнкі (1970)
- ордэн Леніна
- ордэн Працоўнага Чырвонага Сьцяга
- мэдаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Заслужаны работнік культуры БССР
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Українська літературна енциклопедія. — К.: 1995 Т. 3. — С. 444.
- Шевченківські лауреати. 1962–2007: Енциклопедичний довідник / Автор-упор. М. Г. Лабінський; вступ. слова І. М. Дзюба, Р. М. Лубківський. — 2-ге вид., змін. і доп.. — К.: Криниця, 2007. — С. 413—414. — 768 с. — ISBN 978-966-7575-81-6
- Нарадзіліся 20 верасьня
- Нарадзіліся ў 1911 годзе
- Памерлі 16 верасьня
- Памерлі ў 1985 годзе
- Пахаваныя на Байкавых могілках
- Ляўрэаты Сталінскай прэміі
- Ляўрэаты Нацыянальнай прэміі Ўкраіны імя Тараса Шаўчэнкі
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Узнагароджаныя мэдалём «У адзначэньне 100-годзьдзя з дня нараджэньня Ўладзімера Ільліча Леніна»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Узнагароджаныя мэдалём «Ветэран Працы»
- Узнагароджаныя мэдалём «За працоўную доблесьць»
- Нарадзіліся ў Більмацкім раёне
- Ганаровыя грамадзяне Запарожжа
- Выпускнікі Нацыянальнага пэдагагічнага ўнівэрсытэту імя Драгаманава
- Заслужаныя работнікі культуры БССР
- Украінскія паэты
- Савецкія паэты
- Украінскія перакладчыкі
- Савецкія перакладчыкі
- Удзельнікі нямецка-савецкай вайны
- Жыхары будынку «Слова»
- Літаратары сацыялістычнага рэалізму
- Сябры КПСС
- Сябры Саюзу пісьменьнікаў СССР
- Памерлі ў Кіеве