Мікалай Марцінчык
Мікалай Марцінчык | |
Род дзейнасьці | грамадзка-палітычны дзяяч Заходняй Беларусі, доктар, публіцыст, мэмуарыст |
---|---|
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1901 |
Месца нараджэньня | в. Кубельнікі, Гарадзенскі павет, Гарадзенская губэрня, Расейская імпэрыя |
Дата сьмерці | 23 траўня 1980 (78 гадоў) |
Месца сьмерці | Горадня, БССР |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | палітык, галоўны лекар, лекар, мэдычны адміністратар, публіцыст, мэмуарыст |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі студэнцкі саюз, Беларускае таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны і Таварыства беларускай школы |
Мікалай Марцінчык (16 сьнежня [ст. ст. 3 сьнежня] 1901, в. Кубельнікі Гарадзенскага павету, цяпер Бераставіцкі раён — 23 траўня 1980, Горадня) — беларускі грамадзка-палітычны дзяяч у Заходняй Беларусі, доктар, публіцыст, мэмуарыст.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Адзін з заснавальнікаў Беларускага студэнцкага саюзу ў 1921 годзе. Рэдактар часопісу «Студэнцкая думка». Удзельнічаў ва ўстаноўчай канфэрэнцыі па стварэньні БСРГ у 1925 годзе ў Гданьску. З 1925 сакратар, з 1934 намесьнік старшыні Галоўнай управы ТБШ.
У 1927 скончыў Віленскі ўнівэрсытэт. З 1927 выкладаў у Віленскай беларускай гімназіі. Выкладаў хімію і анатомію. Адначасова працаваў доктарам у клініцы Віленскага ўнівэрсытэту. Зьяўляўся асабістым доктарам Міхася Забэйды-Суміцкага[1].
У 1927 і 1930 арыштоўваўся польскімі ўладамі. У 1931 высланы ў в. Нараўка (Гайнаўскі павет Беластоцкае ваяводзтва) пад нагляд паліцыі.
У 1930-я прэсай КП(б)Б і КПЗБ абвінавачаны ў супрацоўніцтве з польскімі ўладамі, у спробах зьвярнуць ТБШ са шляху нацыянальна-вызваленчай барацьбы. Паступова адышоў ад грамадзкай і палітычнай дзейнасьці.
З 1944 галоўны ўрач інфэкцыйнай бальніцы ў Горадні. Арыштаваны органамі МДБ у 1948. 12 сакавіка 1949 прысуджаны да 10 гадоў лягероў. Сасланы ў Варкуту. Тамака працаваў доктарам у лягерным шпіталі. Рэабілітаваны ў 1956.
Вярнуўся ў Горадню; працаваў у абласной больніцы.
Пакінуў успаміны.
Сястра — Люба Марцінчык — была замужам за Аляксандрам Аўдзеем[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ І. Астраўцова. Вядомы тэнар лячыўся пісьмамі Біржа інфармацыі № 151, 11.01.2001
- ^ Леанід Галяк. Успаміны. Кніга 1: ЗША, Летапіс, 1982. Кніга 2: ЗША, Летапіс, 1983.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 16 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1901 годзе
- Памерлі 23 траўня
- Памерлі ў 1980 годзе
- Пахаваныя ў Гарадзенскай вобласьці
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Нарадзіліся ў Бераставіцкім раёне
- Асобы Горадні
- Сябры Беларускага студэнцкага саюзу
- Выпускнікі Віленскага ўнівэрсытэту
- Рэпрэсаваныя ў Польскай Рэспубліцы (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Беларускія лекары
- Памерлі ў Горадні