Аляксей Мітрафанаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Аляксей Рыгоравіч Мітрафанаў (18 кастрычніка 1912, вёска Асташкава, Цьвярская вобласьць — 18 красавіка 1988) — беларускі і расейскі археоляг. Кандыдат гістарычных навук (1956). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.

Скончыў Ленінградзкі інстытут гісторыі, філязофіі, літаратуры і лінгвістыкі (1936). Працаваў на катэдры археалёгіі ў Ленінградзкім унівэрсытэце, у 1950—1982 — у Інстытуце гісторыі АН Беларусі, выкладаў у БДУ.

Вывучаў жалезны век на тэрыторыі цэнтральнай Беларусі, старажытнасьці банцараўскай культуры, дасьледаваў гарадзішчы на Меншчыне. На Койданаўшчыне дасьледваў археалягічныя помнікі ў вёсках Старая Рудзіца і Каменка[1]. Прыйшоў да высновы, што тэрыторыя сярэдняй і паўночнай Беларусі разам са Смаленшчынай складае адзіны культурна-археалягічны масіў (банцараўска-тушамлінская культура), які належаў усходнябалцкай супольнасьці.

Асноўныя працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н. э. — VIII в. н. э.). — Мн., 1978;
  • Археологические памятники восточных балтов на территории Белоруссии в эпоху железа (VIII в. до н. э. — IX в. н. э.) // Из древнейшей истории балтских народов: (по данным археологии и антропологии). — Рига, 1980.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Мітрафанаў Аляксей Рыгоравіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. С. 41—42.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Менск: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. ISBN 985-6302-33-1.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Менск: БЕЛТА, 2004. — 704 с.: іл. ISBN 985-6302-64-1.