Мэт’ю Караната
| Мэт’ю Караната | ||
|---|---|---|
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 14 лістапада 2002 (23 гады) | |
| Месца нараджэньня |
| |
| Клюб | Калгары Флэймз | |
| Выступаў за | Калгары Ранглерз | |
| Драфт НХЛ | 13, 2021 Калгары Флэймз | |
| Гульнявая кар’ера | 2023 — цяпер | |
Мэ́т’ю Карана́та (па-ангельску: Matthew Coronato; нар. 14 лістапада 2002 году) — амэрыканскі хакеіст, нападнік клюбу «Калгары Флэймз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. Цікавасьць да хакею ў хлопца зьявілася пасьля наведваньня хатніх матчаў клюбу «Нью-Ёрк Айлэндэрз». Займаўся хакеем як у родным штаце Нью-Ёрк, гэтак у Нью-Джэрзі, Канэктыкуце ды іншых мясьцінах. У 2021 годзе на драфце НХЛ быў абраны клюбам «Калгары Флэймз» у першым раўндзе пад агульным нумарам 13[1]. Пасьля браў удзел у каледжавых спаборніцтвах. 26 сакавіка 2023 году склаў з калгарцамі паўнавартасны трохгадовы кантракт. Дэбютаваў у лізе 13 красавіка ў матчы супраць «Сан-Хасэ Шаркс». У сэзоне 2024—2025 гадоў гульня Караната значна палепшылася. Ён зарабіў 24 галы і набраў 47 пунктаў у сваім першым паўнавартасным сэзоне ў НХЛ. Па заканчэньні сэзону 3 траўня 2025 году амэрыканец падпісаў сямігадовы кантракт на 45,5 мільёнаў даляраў з «Калгары Флэймз»[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Incoming First-Year Coronato Selected 13th Overall by Calgary Flames in 2021 NHL Entry Draft». Harvard University.
- ↑ Flames Sign Matt Coronato To Extension. National Hockey League (05.2025).