Мытны зьвяз ЭАЭЗ
Мытны зьвяз ЭАЭЗ | |
рас. Таможенный союз ЕАЭС | |
Абрэвіятура | МЗ ЭАЭЗ |
---|---|
Дата ўтварэньня | 6 ліпеня 2010 (14 гадоў таму) |
Тып | міжурадавая |
Юрыдычны статус | міжнародная арганізацыя |
Штаб-кватэра | Масква, Цэнтральная адміністрацыйная акруга, раён Замаскварэчча, вул. Летнікоўская, д. 2 |
Месцазнаходжаньне | Расея |
Сяброўства | Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргыстан і Расея |
Афіцыйныя мовы | расейская |
Старшыня Камісіі | Тыгран Саркісян |
Кіроўны орган | Рада |
Матчына кампанія | Эўразійскі эканамічны зьвяз |
Сайт | eurasiancommission.org |
Колішняя назва | Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі (да 1 студзеня 2015 г.) |
Мытны зьвяз Эўразійскага эканамічнага зьвязу — адзіная мытная прастора, створаная 6 ліпеня 2010 г. у выніку Менскай дамовы аб Мытным кодэксе ад 27 лістапада 2009 году[1].
Установы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рада. Складаецца з намесьнікаў старшыняў урадаў. Правамоцная пры ўдзеле ўсіх чальцоў. Ухваляе пастановы агульнай згодай. Зацьвярджае каштарыс, заробкі і колькасьць супрацоўнікаў. Дае даручэньні Калегіі.
- Калегія. Складаецца з 9 прызначаных на 4 гады прадстаўнікоў (па 3 ад кожнай дзяржавы). Зьбіраецца штотыдзень. Ухваляе пастановы 2/3 галасоў. Наглядае за выкананьнем дамоваў[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пагадненьне аб мытным зьвязе тры дзяржавы перападпісвалі 4 разы (у 1995, 1999, 2002, 2008 гадах), з-пад дзеяньня якога Расея штораз выключала энэрганосьбіты[3].
У 2012 годзе ўзаемны таваразварот Беларусі, Казахстану і Расеі склаў 12 % ад агульнага зьнешняга гандлю краінаў. Пагатоў для Беларусі гэты паказьнік дасягаў 48%, для Казахстану — 18%, для Расеі — 7%[4]. 1 студзеня 2015 году Мытны зьвяз Беларусі, Казахстану і Расеі пераўтварылі ў Эўразійскі эканамічны зьвяз, да якога 2 студзеня 2015 году далучылася Армэнія. 12 жніўня 2015 году ўдзельнікам Мытнага зьвязу ЭАЭЗ стаў Кыргыстан.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ А.Лукашэнка, Н.Назарбаеў, Дз.Мядзьведзеў. Дамова аб Мытным кодэксе мытнага зьвяза (рас.) // Нацыянальны цэнтар прававой інфармацыі Рэспублікі Беларусь, 16 красавіка 2010 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Дамова аб Эўразійскай эканамічнай камісіі. Масква, 18 лістапада 2011 г. (рас.) // НЦПІ Беларусі, 13 сьнежня 2011 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Аляксей Мацэвіла. У чым сэнс «бессэнсоўнай паласы напружаньня» // Беларускае тэлеграфнае агенцтва, 6 кастрычніка 2010 г. Праверана 16 жніўня 2013 г.
- ^ Аляксандар Сінкевіч. Што тармозіць эўразійскую інтэграцыю // Зьвязда : газэта. — 16 кастрычніка 2013. — № 195 (27560). — С. 2. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Адзіны мытны тарыф Эўразійскага эканамічнага зьвязу (рас.) // Эўразійская эканамічная камісія, 16 лютага 2018 г. Праверана 23 траўня 2018 г.
Гэта — накід артыкула па эканоміцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |