Мужчынская гімназія (Амсьціслаў)
| Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Мужчынская гімназія | |
Будынак былой мужчынскай гімназіі | |
| Краіна | Беларусь |
| Места | Мсціслаў |
| Каардынаты | 54°01′16,57″ пн. ш. 31°43′49,44″ з. д.HGЯO |
| Архітэктурны стыль | эклектыка |
| Аўтар праекту | Сцяпан Мацвеевіч Валансевіч[d] |
| Дата заснаваньня | 1908 |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Мужчынская гімназія на мапе Беларусі Мужчынская гімназія | |
Мужчынская гімназія — помнік архітэктуры пачатку XX ст. у Мсціславе. Знаходзіцца пад адрасам вуліца Кармэліцкая, 14. Твор архітэктуры эклектыкі з рысамі стылю мадэрн. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Дом збудавалі ў 1908 годзе з цэглы. У будынку разьмяшчалася мужчынская гімназія, пазьней сярэдняя школа №1. З 2002 году не выкарыстоўваецца.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Помнік эклектычнай архітэктуры з рысамі стылю мадэрн. Гэта асымэтрычны 2-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з трох злучаных паміж сабою корпусаў. Галоўны фасад вылучаецца з бакоў рызалітамі, вэртыкальна падзяляецца высокімі паўцыркульнымі аконнымі праёмамі — вузкімі на першым паверсе і шырокімі на другім. Над цэнтральным уваходам, вылучаным дашкам на кансолях, разьмяшчаецца лучковы аконны праём з кілепадобным франтонам. Карніз зь філёнговым фрызам падзяляе фасады на два паверхі. Роўніцу сьценаў паміж аконнымі праёмамі аздабляюць лапаткі.
Усярэдзіне цэнтральнага корпуса выкарыстоўваюцца крыжовыя і цыліндрычныя скляпеньні з падпружнымі аркамі. Калідорная сыстэма плянавання з аднабаковым разьмяшчэньнем клясаў[1].
Галерэя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Гістарычныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Старыя здымкі, 1912 год
Сучасныя здымкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Сучасны стан
- 2011 г.
- 2012 г.
- 2012 г.
- 2014 г.
- 2016 г.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Пятросава А. Будынак мужчынскай гімназіі // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць. — Менск, 1986. С. 303.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Магілёўская вобласць / АН БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Менск: Беларус. Сав. Энцыклапедыя, 1986. — 408 с.: іл.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000509 |