Перайсьці да зьместу

Мох (балота)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Балота Мох — тарфяны масіў у Мёрскім раёне Віцебскай вобласьці.

Балота Мох мае плошчу 4,13 тыс. га і знаходзіцца на тэрыторыі гідралягічнага заказьніка рэспубліканскага значэньня «Балота Мох». Да масіва з усходу, поўдня і захаду прымыкаюць азёры Абстэрнаўскай групы.

Тарфяны масіў складаецца зь верхавых і пераходных відаў торфаў. 40% плошчы паверхні балота пакрытае лесам, якое складаецца з рэдкалесься саснова-хмызьнякова-сфагнавых фітацэнозаў.

Балота рэгулюе водны рэжым прылеглых тэрыторыяў і азёр Абстэрна, Важа, Набіста і Укля.