Перайсьці да зьместу

Мотакрос

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Першынство ў мотакросе (Польшча)

Мотакрос — гонка на матацыкле па перасечанай трасе.

Ёсьць экстрэмальным відам спорту, бо за кожны круг дыстанцыі матацыкліст робіць каля 100 прысяданьняў. Падрыхтоўка ўлучае бег, падцягваньне, адцісканьне, плаваньне і скачкі на батуце. У залежнасьці ад аб’ёму рухавіка праводзяцца асобныя спаборніцтвы паводле клясы: ад 50 кубічных см у 1-й сярод дзяцей 6-8 гадоў, і да 500 куб.см у апошняй сярод дарослых ад 18 гадоў. Таксама існуюць разрады «Хобі» для аматараў і «Вэтэраны» для сталых матацыклістаў. Прафэсійныя гошчыкі мяняюць матацыкл штогод у выніку зносу[1].

Першынство сьвету ў Іштурыле (Партугалія, 2008 год)

У 1908 годзе на лёнданскім вайсковым пляцы (Ангельшчына) правялі мотакрос, у тым ліку з удзелам коньнікаў. У 1928 годзе сталі праводзіць штогадовы чэмпіянат СССР у мотакросе. У 1930-я гады звыш 100 матацыклістаў зьбірала камандная гонка «Чкалаўскі мотакрос». З 1947 году пачалі ладзіць гонку «Мотакрос народаў», які стаў камандным першынством сьвету. У 1963—1967 гадах ў ім перамагалі брытанскія матацыклісты. У 1968 годзе перамагла каманда СССР. У 1970-я гады палову першынстваў выйгралі бэльгійскія гоншчыкі. У 1981—1993 гадах 13 першынстваў запар выйгравалі амэрыканцы[1].

За савецкім часам беларускі гоншчык Аляксандар Тылецкі быў чэмпіёнам Савецкага Саюзу ў мотакросе. Ягоны сын Яўген Тылецкі у 14 гадоў выйграў Кубак сьвету ў мотакросе і пазьней станавіўся чэмпіёнам Эўропы, у тым ліку ў 2012 годзе. У 2003—2007 гадах адзначаўся росквіт мотакросу ў Беларусі праз рост укладаньняў. На 2013 год Дзіцяча-юнацкая спартова-тэхнічная школа аўтамотаспорту ДТСААФ праводзіла заняткі мотакросам на стадыёне «Зара» ў Баравой вёсцы Менскага раёну. Таксама ДТСААФ Беларусі ладзіла адкрытае спаборніцтва на Кубак Тылецкага. У Ваўкавыску (Гарадзенская вобласьць) месьцілася 2-я агароджаная траса для мотакросу, дзе займалася сям’я Махновых. Крытая зімовая пляцоўка для мотакросу знаходзілася ў Воршы (Віцебская вобласьць). Чэмпіёнам Беларусі ў клясе 50 куб.см станавіўся таксама Алег Сергіенка[1].

  1. ^ а б в Дарына Запольская. «ПраМОТАнае» дзяцінства // Зьвязда : газэта. — 31 кастрычніка 2013. — № 206 (27571). — С. 5. — ISSN 1990-763x.