Монаверш
Выгляд
Монаве́рш — верш, які складаецца з аднаго радка, завершанага па сэнсе, па сынтаксычнай і мэтрычнай структуры. Зрэдку ўжываўся ў антычнай паэзіі. Пісаўся звычайна гекзамэтрам, набываў афарыстычнае гучаньне. Да монавершаў можна аднесьці асобныя вершаваныя крылатыя выслоўі і афарызмы, што выкарыстоўваюцца для лёзунгаў, у загалоўках твораў, эпіграфах і г. д. Монавершамі, па сутнасьці, зьяўляюцца і некаторыя рытмічна арганізаваныя прыказкі, прымаўкі, народныя выслоўі, якія часам надпісваюцца на посудзе, мэблі, малюнках.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
- В. В. Жыбуль. Манаверш ува ўсясьветнай і беларускай літаратуры(недаступная спасылка) // Беларускі Калегіюм, 25.04.2009.