Выслоўе

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Высло́ўе — ляканічны, трапны і дасьціпны ўстойлівы народны выраз, часта гумарыстычнага характару, што ўжываецца ў розных выпадках на працы і ў час адпачынку. У адрозьненьне ад прыказак, яны не валодаюць завершанасьцю выказваньня і афарыстычнасьцю. Да выслоўяў адносяцца жарты і калямбуры, тосты, вясельныя прыгаворкі, прысяганьні, кленічы, дражнілкі, вітаньні, зычэньні (Хлеб на стале, рукі свае; Чарачка-каток, каціся ў раток; Зьеш акрайчык, каб быў сын Мікалайчык). Да выслоўяў адносяць таксама ўстойлівыя параўнаньні (Жыву як гарох пры дарозе: хто ідзе, той ушчыкне; Зямлі як бабе сесьці; Маладзіца як брусьніца).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]