Перайсьці да зьместу

Мокша (народ)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Мокша
Мокшет
Макшанкі ў традыцыйным строі, XIX ст.
Агульная колькасьць 800.000[1] чал.
Рэгіёны пражываньня Мардовія, Маскоўшчына
Мовы макшанская, расейская, татарская
Рэлігіі Праваслаўе, мокшэнь кой
Блізкія этнасы эрзя, марыйцы

Мо́кша, макша́ны (па-макшанску: мокшет) — фіна-вугорскі народ, карэннае насельніцтва Сярэдняга Паволжа, у прыватнасьці Рэспублікі Мардовія.

Згодна з прынятай у Расейскай Фэдэрацыі афіцыйнай нацыянальнай наменклятурай, мокша — этнічная група мардвы; на думку некаторых мокшанскіх арганізацый, яны зьяўляюцца асобнай нацыяй.

Мокшы — тыповыя эўрапейцы зь перавагай паўночначарнаморскага антрапалягічнага тыпу. Макшанская мова  — падгрупа фіна-волскіх моваў фіна-вугорскай моўнай групы. Разам з эрзянскай мовай яна ўтварае падгрупу так званых «мардоўскіх» моваў. Згодна з найноўшымі генэтычнымі дасьледаваньнямі, адзінага мардоўскага народа няма, а ёсьць два неэтнасы — мокшы і эрзя, якія не маюць агульнага паходжаньня.

Макшанская, маскоўская і эрзянская мовы на дошцы ў Саранску

З 1950-х гадоў колькасьць мокшы ў Мардовіі і Маскоўшчыне няўхільна скарачаецца. Сярод прычын: закрыцьцё макшанамоўных школ, міграцыя за межы Мардовіі, эканамічная дэпрэсія, прапаганда нацыянальнага нігілізму. Большасьць сучасных макшанаў двухмоўныя (размаўляюць на макшанскай і маскоўскай мовах), хоць да Другой сусьветнай вайны панаваў макшанска-эрзянскі і макшанска-татарскі білінгвізм [ крыніца? ] . Большасьць макшан вызнаюць праваслаўе, ёсьць таксама лютэране і прыхільнікі традыцыйнай рэлігіі — мокшэнь кой.