Перайсьці да зьместу

Мечыслаў Карловіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ChuispastonBot (гутаркі | унёсак) у 01:03, 8 лютага 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Мечыслаў Карловіч
Файл:Karlowicz.gif
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 11 сьнежня 1876
Сьцяг Расеі Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня, Расейская імпэрыя
Памёр 8 лютага 1909
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
Сьцяг Аўстра-Вугоршчыны
горы Татры, Аўстра-Вугоршчына
Пахаваны
Род Карловічы
Бацькі Ян Аляксандар Карловіч
Ірэна Сулістроўская
Рэлігія рыма-каталік
Дзейнасьць дырыгент, кампазытар, журналіст, фатограф, альпініст

Мечыслаў Карловіч (11 сьнежня 1876, Вішнева, Сьвянцянскі павет, Віленская губэрня8 лютага 1909, горы Татры) — кампазытар і дырыгент. Вядомасьць атрымаў дзякуючы сваім сымфанічным кампазыцыям. Творчасьць адносяць да плыні позьняга рамантызму. Аматар Татраў, фатограф і публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Вішневе (цяпер у Смаргонскім раёне Гарадзенскай вобласьці). Вішнева ў той час належала яго бацькам. Быў сынам Ірэны Сулістроўскай і Яна Аляксандра Карловіча, выбітнага этноляга і мовазнаўцы. Шэсьць гадоў ад нараджэньня пражыў на радзіме. У 1882 Карловічы прадалі маёнтак і пераехалі спачатку ў Гайдэльбэрг, потым у Прагу і Дрэздэн, а ў 1887 пасяліліся ў Варшаве.

Мечыслаў з дзяцінства выхоўваўся ў музычнай атмасфэры, з сямі гадоў навучаўся ігры на скрыпцы. Падчас побыту ў Празе і Дрэздэне пазнаёміўся з сымфанічнай музыкай і опэрай. У Варшаве ён працягваў навучацца музыцы, а таксама паступіў у Варшаўскі ўнівэрсытэт (натуральныя навукі), а потым вывучаў філязофію ў Бэрліне. Ужо падчас навучаньня пачаў пісаць музыку. Таксама займаўся музычнай публіцыстыкай. Па вяртаньні ў Варшаву ў 1901 закончыў унівэрсытэт. У 1903 у рамках Варшаўскага музычнага таварыства заснаваў скрыпкавы аркестар.

Кампазытарская творчасьць

Захапленьне Татрамі

  1. ^ Find a Grave (анг.) — 1996.