Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў | |
Заснаваны | 1954 |
---|---|
Тып | дзяржаўны |
Дырэктар | Андрэй Гота |
Месцазнаходжаньне | |
Геаграфічныя каардынаты | 53°52′56″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.61056° у. д.Каардынаты: 53°52′56″ пн. ш. 27°36′38″ у. д. / 53.88222° пн. ш. 27.61056° у. д. |
Горад | Менск |
Краіна | Беларусь |
Кампус | гарадзкі |
Былыя назвы | Менская тэхнічная вучэльня № 2 |
Знаходзіцца ў складзе | Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь |
Вэб-сайт | ptk-mpt.minsk.edu.by |
Менскі каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў |
Менскі дзяржаўны прафэсійна-тэхнічны каледж мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў — сярэдняя спэцыяльная навучальная ўстанова Беларусі, заснаваная ў Менску ў 1954 годзе ў якасьці тэхнічнай вучэльні № 2.
Месьціцца ў Партызанскім раёне Менску па вуліцы Будзённага, д. 8. Навучаньне за бюджэтны кошт прадугледжвае адпрацоўку на прадпрыемстве ў Менску цягам году: ААТ «Белэлектрамантаж», «Прамтэхмантаж», «Кіраўніцтва мэханізацыі № 79», «Трэст № 15 «Спэцбуд», ЗАТ «Электрасэрвісбуд» і Беларуская асацыяцыя міжнародных аўтаперавозьнікаў. На 2013 году каледж быў адзіным у Беларусі, дзе рыхтавалі машыністаў вежавага крана і мантажнікаў вонкавых трубаправодаў. На навучаньне прымалі толькі юнакоў. Пры каледжы працавала аўташкола з уласнымі аўтадромам і аўтатранспартам для падрыхтоўкі кіроўцаў катэгорыі "В" (легкавых аўтамабіляў — вагой да 3,5 тоны). Сярод 70 аўташколаў Менску каледж займаў 4-е месца па здачы навучэнцамі экзамэнаў у Дзяўжаўнай аўтаінспэкцыі (ДАІ) зь першай спробы. Навучэнцаў забясьпечвалі за кошт бюджэту харчаваньнем, спэцадзеньнем і падручнікамі[1].
Спэцыяльнасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Менскі мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў прапануе навучаньне па 8 работніцкіх спэцыяльнасьцях. Пасьля 9 клясаў (атрыманьня базавай адукацыі) цягам 3 гадоў навучэнцаў рыхтавалі на: электрагазазварнікаў на аўтаматычных машынах; электрамантажнікаў па асьвятляльных і сілавых сетках, электраабсталяваньні; сьлесараў па рамонце аўтамабіляў; кіроўцаў аўтамабіляў катэгорыі С (вагой звыш 3,5 тоны). Пасьля 11 клясаў (атрыманьня агульнай сярэдняй адукацыі) навучэнцы атрымлівалі спэцыяльнасьці: цягад году — машыніста маставога крана, стропальніка, электрамантэра электраабсталяваньня, аўтасьлесара і кіроцы аўтамабіля катэгорыі С для міжнародных перавозак; цягам году і 6 месяцаў — машыніста аўтамабільнага крана[1].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1954 годзе заснавалі Менскую тэхнічную вучэльню № 2. У 1958 годзе побач з вучэльнях адчынілі гуртажытак (інтэрнат) для навучэнцаў на 288 месцаў. Пазьней вучэльня атрымала назву каледжа мантажных і пад’ёмна-транспартных работаў. У 2015 годзе гуртажытак каледжа паўторна адчынілі пасьля рамонту зь месцам на 158 навучэнцаў[2].
Кіраўнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Вікенці Мышкоўскі (1954—1962)
- Эдуард Шаўлюкевіч (1962—1969)
- Аркадзь Пуцькоў (1969—1979)
- Георгі Сысоеў (1980—1987)
- Мікалай Кісялёў (1987—2000)
- Валянцін Шулякоўскі (2000—2007)
- Тацяна Ястраб (2007—2013)
- Андрэй Гота (з 2013 году)[3]
Выпускнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Станіслаў Лукашэвіч — старшыня Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту (1989)
- Уладзімер Шафарэнка — намесьнік дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь (2008)
- Андрэй Заяц — саліст гурта «Цягні-Штурхай(ru)»
- Павал Клышэўскі — саліст гурта «Цягні-Штурхай(ru)»
- Яўген Місюля — 2-кратны бронзавы прызэр Чэмпіянату сьвету па лёгкай атлетыцы ў спартовай хадзьбе на 20 км (1991, 1995)
- Настасься Старавойтава — чэмпіёнка Беларусі ў маратонскім бегу
- Максім Яловік — бронзавы прызэр першынства Эўропы па сілавым траябор'і
- Сяргей Шпанюк — чалец зборнай Беларусі па футболе
- Аляксей Шынкароў — чэмпіён Беларусі па лыжных гонках[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Сьвятлана Барысенка, Аляксандар Фурсаў. Ня быць «Базару» без мантажнікаў // Чырвоная зьмена. — 11 ліпеня 2013. — № 15 (15724). — С. 4, 5.
- ^ Дыяна Серадзюк. Адноўлены інтэрнат для навучэнцаў // Зьвязда : газэта. — 10 лістапада 2015. — № 217 (28075). — С. 2.
- ^ Кіраўнікі каледжу // УА «Менскі дзяржаўны прафэсійна-тэхнічны каледж мантажных і пад'ёмна-транспартных работаў», 2018 г. Праверана 28 чэрвеня 2018 г.
Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |