Перайсьці да зьместу

Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы
Тып пэрыядычная спартовая падзея[d], спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы[d] і чэмпіянат сьвету[d]
Пэрыядычнасьць 2 год
Пачатак 1983
Арганізатары Сусьветная лёгкая атлетыка
Папярэдняя падзея Токіё-2025
Наступная падзея Пэкін-2027
worldathletics.org/… (анг.)

Чэмпіяна́т сьве́ту па лё́гкай атле́тыцы — спаборніцтва, якія ладзяцца Сусьветнай лёгкай атлетыкай. Нароўні з Алімпійскімі гульнямі, чэмпіянат прадстаўляе найвышэйшы ўзровень міжнародных спаборніцтваў па лёгкай атлетыцы сярод дарослых на адкрытым паветры ва ўсім сьвеце, улучна з маратонскім бегам і спартовай хадзьбою. Асобныя чэмпіянаты сьвету ладзяцца па некаторых іншых відах спорту на адкрытым паветры, у тым ліку па бегу па перасечанай мясцовасьці і паўмаратоне, а таксама па чэмпіянатах у памяшканьнях і ўзроставых групах.

Доўгі час адзіным спаборніцтвам у сьвеце па лёгкай атлетыцы былі летнія Алімпійскія гульні. Да 1980 году алімпійскія чэмпіёны таксама ўважаліся за дзейнымі чэмпіёнамі сьвету[1]. Праходзіў толькі чэмпіянат сьвету па лёгкаатлетычным кросе. Таксама двойчы ў алімпійскія гады праводзіліся чэмпіянаты сьвету па дысцыплінах, якія не ўваходзілі ў алімпійскую праграму, як то ў 1976 годзе па хадзьбе на 50 км сярод мужчынаў і ў 1980 годзе па бегу на 3000 м, бегу на 400 м з бар’ерамі сярод жанчынаў.

Першы чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы адбыўся ў 1983 годзе. Напачатку спаборніцтвы праводзіліся раз на 4 гады, а з 1991 году — раз на два гады[2].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]