Перайсьці да зьместу

Менскія беларускія настаўніцкія курсы (1919)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Менскія беларускія настаўніцкія курсы (другія) — настаўніцкія курсы, якія дзейнічалі ў Менску з 19 кастрычніка — па 23 лістапада 1919 году.

Створаныя Менскай беларускай школьнай радай для настаўнікаў школаў Менскага павету. Фінансаваліся польскімі ўладамі. Выкладчыкі: Я. Лёсік, У. Ігнатоўскі, Я. Карскі, Я. Фарботка й інш. Навучалася каля 250 чалавек. Пры курсах слухачамі арганізаваны самадзейны тэатральны гурток, які паставіў на сцэне «Беларускай хаткі» некалькі спэктакляў.

  • Ляхоўскі У. Пачатак тварэньня беларускае нацыянальнае школы // Спадчына. 2001. №1/2.
  • Ляхоўскі У. Беларускія настаўніцкія курсы // ЭГБ, т.6, кн. ІІ. — Мн., 2003.