Перайсьці да зьместу

Маўзалей Герояў (Румынія)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Маўзалей
Маўзалей Герояў
па-румынску: Mausoleul Eroilor
па-румынску: Mausoleul de la Mateiaș
Маўзалей Герояў у 2013 годзе
Маўзалей Герояў у 2013 годзе
Краіна Румынія
Арджэш (жудзец) жудзец Арджэш[d]
Каардынаты 45°17′32″ пн. ш. 25°8′20″ у. д. / 45.29222° пн. ш. 25.13889° у. д. / 45.29222; 25.13889Каардынаты: 45°17′32″ пн. ш. 25°8′20″ у. д. / 45.29222° пн. ш. 25.13889° у. д. / 45.29222; 25.13889
Будаваньне 19281935 гады
Статус гістарычны помнік[d][1]
Маўзалей Герояў на мапе Румыніі
Маўзалей Герояў
Маўзалей Герояў
Маўзалей Герояў
Маўзалей Герояў на Вікісховішчы

Маўзалей Герояў (па-румынску: Mausoleul Eroilor, вядомы таксама як па-румынску: Mausoleul de la Mateiaș) — помнік героям Першай сусьветнай вайны, што знаходзіцца ў Румыніі (Арджэш). Помнік увайшоў пад 1010-м нумарам (код AG-IV-I A-14017) у «Сьпіс гістарычных помнікаў» краіны, абноўлены Міністэрствам культуры Румыніі 8 ліпеня 2004 году.

На гэтым месцы, у так званай «зоне Mateiașului» групе румынскіх войскаў (па-румынску: Group Namaiesti) — на чале з генэралам Траянам Гайсяну (па-румынску: Traian Găiseanu) — якая ўключала падразьдзяленьні з 22-й і 12-й пяхотных дывізіяў удалося супрацьстаяць больш шматлікаму, лепш узброенаму і больш падрыхтаванаму праціўніку. З 8 кастрычніка па 23 лістапада 1916 году ў рэгіёне ішлі зацятыя баі, якія спынілі прасоўваньне войскаў Цэнтральных дзяржаваў на румынскай раўніне. Але, з-за прарыву на іншым участку фронту, 29 лістапада румынскім салдатам дзьвюх дывізіяў было загадана адысьці да гораду Тырговіштэ.

Маўзалей быў пабудаваны ў пэрыяд паміж 1928 і 1935 гадамі, па праекце архітэктара Думітру Іянэска Бэрэчэта; кіраваў будаўніцтвам Дэ Нікола. У канструкцыі быў выкарыстаны ў асноўным вапняк Albesti. Будынак складаецца з двух аб’ектаў: гарызантальнага склепу, у якім знаходзіцца 31 крыпта з парэшткамі 2300 салдат, а на сьценах якога ўмацаваныя мармуровыя пліты з імёнамі загінуўшых воінаў, і вежы, на вяршыню якой вядзе сьпіральная лесьвіца.

З-за працёкаў вады праз вапняковыя сьцены, у пэрыяд з 1945 па 1976 год Маўзалей Герояў зьведаў капітальны рамонт. 4 сакавіка 1977 году землятрус выклікаў шматлікія расколіны, так што ў 1978 годзе зноў былі праведзены работы па абнаўленьні будынка.

Маўзалей быў пашыраны ў 1980—1984 гадах за кошт будаўніцтва дадатковых парадных тэрас і лесьвіц, а таксама — заляў музэю і барэльефа вышынёй у 16 м, выкананага скульптарам Эйдрыянам Раду Кампулунгам.

  • Olteanu Mihaela Câmpulung Muscel în epoca modernâ (1821—1918). — Universitatea din Bukureşti, 2009.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Маўзалей Герояў (Румынія)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ а б База зьвестак праекту «Вікі любіць славутасьці» — 2017.