Тырговіштэ
| Тырговіштэ | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Баўгарыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 170 ± 1 м | ||||
| Часавы пас | UTC+2 і UTC+03:00 | ||||
| Каардынаты | 43°15′33″ пн. ш. 26°35′21″ у. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Тэлефонны код | 0601 | ||||
| Паштовы індэкс | 7700 | ||||
| Сайт | targovishte.bg | ||||
| Тырговіштэ на мапе Баўгарыі Тырговіштэ | |||||
Тырго́віштэ (па-баўгарску: Търговище) — горад у цэнтральнае частцы Баўгарыі, які зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Тырговіштыйскай вобласьці. Горад месьціцца за 335 км ад Сафіі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Архэалягічныя дасьледаваньні паказваюць, што ў гэтых мясьцінах жылі людзі ў каменным веку. У непасрэднай блізкасьці ад гораду знаходзяцца рэшткі тракійскіх паселішчаў, а таксама больш позьняга рымскага паселішча. Баўгарскае паселішча было заснаванае ў X стагодзьдзі за часам Першага Баўгарскага царства, аднак парз блізкасьць да сталіцы Вялікага-Праслава яно разьвілося толькі ў XII стагодзьдзі. У XII стагодзьдзі, дзякуючы разьмяшчэньню на галоўнай дарозе ад новай сталіцы Вэліка-Тырнава, была пабудаваная крэпасьць.
У XIII стагодзьдзі была адчынена манастырская школа, а ў 1846 годзе была створана першая сьвецкая школа. Разьвіцьцё прамысловасьці пачалося пасьля Другой сусьветнай вайны. Былі адкрытыя заводы, якія вырабляюць аўтамабільныя акумулятары і машыны для харчовай прамысловасьці; пазьней разьвілася мэблевая і тэкстыльная прамысловасьць.