Мація Бечкавіч
Мація Бечкавіч | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Нарадзіўся | 29 лістапада 1939 (85 гадоў) |
Бацькі | Vuk Bećković[d] |
Дзеці | Olja Bećković[d] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэт, пісьменьнік, літаратурны крытык, перакладнік |
Мова | сэрбская[1] |
Узнагароды | |
Ма́ція Бе́чкавіч (па-сэрбску: Матија Бећковић, нар. 29 лістапада 1939, г. Сента, Каралеўства Югаславія) — сэрбскі паэт, публіцыст, грамадзкі дзяяч. Акадэмік Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў (1985). Адзін з самых прыкметных майстроў слова пасьляваеннага пакаленьня[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Скончыў філязофскі факультэт Бялградзкага ўнівэрсытэту. Сябра-карэспандэнт Сэрбскай акадэміі навук і мастацтваў з 1983 году, правадзейны сябар — з 1991 году. У 1988—1992 гадах — старшыня Саюзу пісьменьнікаў Сэрбіі
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Аўтар паэтычных зборнікаў «Вера Паўладольска» (1962), «Аблудная куля» (1963), «Так казаў Мація» (1965), «Кажа мне адзін чалавек» (1970), «Мяжа Бука Шалёнага» (1976), «Вой і куку» (1978), «Два сьветы» (1980), «Паэмы» (1983), «Богаяўленьне» (1985), кніжнай публіцыстыкі «Пра міжчасьсе» (1969)[2].
Пераклады
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На беларускую мову яго вершы перакладалі Ніл Гілевіч, Мікола Мятліцкі, Іван Чарота[2].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
- ^ а б в Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бечкавіч Мація. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — ISBN 985-11-0068-4
- Сербская паэзія. Мн., 1989;