Мацьвей Дукса
| Мацьвей Дукса | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 8 красавіка 2003[1] (23 гады) | |
| Рост | 181 см[2] | |
| Пазыцыя | паўабаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Смаргонь (у арэндзе з клюбу «Дынама Берасьце») | |
| Нумар | 17 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2020—2023 | Смаргонь | 74 (14) |
| 2024— | Дынама Берасьце | 7 (0) |
| 2024 | → Смаргонь | 9 (1) |
| 2025 | → Маладэчна-2018 | 9 (2) |
| 2025— | → Смаргонь | 12 (0) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Мацьве́й Уладзісла́вавіч Ду́кса (нар. 8 красавіка 2003 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Смаргоні» (у арэндзе зь берасьцейскага «Дынама»). Унук паэта Мар’яна Дуксы[3].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачынаў займацца футболам у Смаргоні, некаторы час знаходзіўся ў акадэміі берасьцейскага «Дынама», у 2019 годзе павярнуўся ў «Смаргонь», на наступны год пачаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды, дзе рэгулярна выходзіў на замену. З пачатку 2021 году, калі «Смаргонь» атрымала месца ў Найвышэйшай лізе, стаў выступаць за дубль, а пачынаючы зь лета пачаў зьяўляцца і ў асноўнай камандзе. 15 жніўня 2021 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць салігорскага «Шахцёру» (2:2). Па выбыцьці «Смаргоні» з Найвышэйшай лігі стаў адным з асноўных гульцоў каманды, разам зь якой здолеў здабыць другое месца ў Першай лігі, зарабіўшы 5 галоў і 3 асыстэнцкія пункты на свой рахунак. У першым жа матчы па вяртаньні ў Найвышэйшую лігу адзначыўся пераможным голам з штафнога ў хатнім матчы супраць бабруйскай «Белшыны»[3].
У студзені 2024 году падпісаў трохгадовы кантракт зь берасьцейскім «Дынама»[4]. У складзе берасьцейцаў пачаў выходзіць на замену. У ліпені 2024 году на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[5]. Гулец ужо не даваў рады ў камандзе, як гэта было раней. У выніку на сэзон 2025 году быў аддадзены ў арэнду ў «Маладэчна», якое пасьля доўгага перапынку вярнулася ў Найвышэйшую лігу[6][7]. У тым жа годзе, але ў ліпені, на правах арэнды вярнуўся ў «Смаргонь»[8].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2023
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Matvey Dukso // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ https://pressball.by/players/football/1568/
- 1 2 Першы гол «Смаргоні» ў ЧБ-2023 забіў лімітчык. Яго бацька – знакавая фігура для клуба, а дзед-паэт не хацеў, каб абодва займаліся футболам(недаступная спасылка). Трыбуна.
- ↑ Матвей Дуксо перешел из "Сморгони" в брестское "Динамо" (рас.)
- ↑ Матвей Дуксо вернулся в "Сморгонь" (рас.)
- ↑ Матвей Дуксо перешел в «Молодечно» на правах аренды (рас.). Белорусский футбол (2025-03-05). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Матвей Дуксо — игрок "Молодечно-2018" (рас.). Прессбол (2025-03-05). Праверана 2025-03-09 г.
- ↑ Матвей Дуксо вернулся в "Сморгонь" (рас.). Football.by (2025-07-11). Праверана 2025-07-14 г.