Перайсьці да зьместу

Махмуд Джыбрыль

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Махмуд Джыбрыль
па-арабску: محمود جبريل
1-ы Прэм'ер-міністар пераходнага Нацыянальнага савета Лібіі
23 сакавіка 2011 — цяперашні час
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1952(1952)
Трыпалі, Лібія
Памёр: 5 красавіка 2020(2020-04-05)[1][2] (67 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:

Махмуд Джыбрыль (па-арабску: محمود جبريل‎, 1952, Трыпалі, Лібія) — лібійскі палітык, з 23 сакавіка 2011 году прэм’ер-міністар пераходнага Нацыянальнага савета.

У 1975 годзе скончыў факультэт эканомікі й палітычных навук Каірскага ўнівэрсытэта, атрымаўшы ступень бакаляўра. У 1980 годзе атрымаў ступень магістра паліталёгіі ўва Унівэрсытэце Пітсбурга ў Пэнсыльваніі, ЗША. У 1984 годзе ў тым жа ўнівэрсытэце ён атрымаў ступень доктара па спэцыяльнасьці «стратэгічнае плянаваньне й прыняцьце рашэньняў» і, зьяўляючыся прафэсарам, некалькі гадоў працаваў у гэтай галіне. Махмуд Джыбрыль апублікаваў 10 кнігаў, прысьвечаных гэтай тэме. Ён таксама быў кіраўніком групы, якая займалася складаньнем праекту Unified Arab Training manual.

У пэрыяд з 1987 па 1988 гады ён адказваў за арганізацыю й адміністраваньне першых дзьвюх канфэрэнцыяў, прысьвечаных трэнінгу, у арабскіх краінах. Пасьля ён займаўся мэнэджмэнтам і адміністрацыйным кіраваньнем лідэрскіх трэнінгаў для мэнэджараў вышэйшага ланцугу ў арабскіх краінах, у тым ліку ў Эгіпце, Саудаўскай Арабіі, Лібіі, ААЭ, Кувэйце, Ярданіі, Бахрэйне, Марока, Тунісе, а таксама ў Турэччыне й Вялікабрытаніі.

Махмуд Джыбрыль узначальваў Лібійскі нацыянальны савет па плянаваньню. У 2009 годзе ён быў прызначаны на пасаду старшыні Савета па разьвіцьцю нацыянальнай эканомікі Лібіі. Таксама кіраваў крызісным камітэтам Нацыянальнага лібійскага савета. 23 сакавіка 2011 году стала вядома, што Махмуд Джыбрыль ўзначаліў пераходны Нацыянальны савет, які ў часе грамадзянскай вайны абвесьціў сябе адзіным законным органам улады ў Лібіі .

  1. ^ а б Former Libya Premier Jibril Dies in Cairo From CoronavirusBloomberg.com, 2020.
  2. ^ а б Libya: Former Interim Prime Minister of Libya Jibril dies from Covid-19
  3. ^ а б Former Libya Premier Jibril Dies in Cairo From CoronavirusBloomberg.com.