Маскоўскі мэтрапалітэн
Маскоўскі мэтрапалітэн | |
Станцыя мэтро «Кіеўская» | |
Інфармацыя | |
---|---|
Месцазнаходжаньне | Масква, часткова Маскоўская вобласьць |
Пачатак працы | 15 траўня 1935 |
Лініі |
14 (+Манарэйка,+МЦК) лініяў Даўжыня: 379,1 км (+ 4,7 км Манарэйки; + 54 км МЦК) |
Колькасьць станцыяў | 221 (+ 6 станцыяў Манарэйкі; + 31 станцыя МЦК + 1 часова зачыненая станцыя «Дзелавы цэнтар») |
Пасажырапаток на дзень | 6,498 млн (2016) |
Пасажырапаток на год | 2378,3 млрд (2016) |
Схема мэтрапалітэну | |
Маскоўскі мэтрапалітэ́н (поўная назва — Дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства гораду Масквы «Маскоўскі ордэна Леніна і ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга мэтрапалітэн імя У. І. Леніна») — сыстэма лініяў мэтрапалітэну ў Маскве (Расея). Тэрытарыяльна лінія мэтро знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскае вобласьці (гарады Краснагорск, Люберцы, Рэўтаў, Кацельнікі). Гэта пятая паводле інтэнсіўнасьці выкарыстаньня сыстэма мэтро ў сьвеце (пасьля мэтрапалітэнаў Пэкіну, Токіё, Сэулу ды Шанхаю).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першая лінія адчынілася 15 траўня 1935 году ды йшла ад станцыі «Сакольнікі» да станцыі «Парк культуры» з адгалінаваньнем на «Смаленскую» Філёўскае лініі. Мэтрапалітэн першапачаткова насіў імя Л. М. Кагановіча. У 1955 годзе мэтрапалітэну нададзенае імя У. І. Леніна. Яго начальнікам з 22 ліпеня 2014 году зьяўляецца Дзьмітры Пегаў.
Эксплюатацыю мэтрапалітэну ажыцьцяўляе дзяржаўнае ўнітарнае прадпрыемства «Маскоўскі мэтрапалітэн» (па-расейску: ГУП «Московский метрополитен»).
Лініі Маскоўскага мэтрапалітэну
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сыстэма мэтрапалітэну ўключае 14 лініяў (без уліку Маскоўскай манарэйкі ды Маскоўскага цэнтральнага кальца), агульная працягласьць складае 364,9 км, на якіх разьмешчаныя 214 станцыяў (на 2018 год). Таксама ў склад мэтрапалітэну ўваходзіць Маскоўская манарэйкавая транспартная сыстэма ды Маскоўскае цэнтральнае кальцо. У звычайны працоўны дзень пасажыры зьдзяйсьняюць 6,4 млн паездак (дадзеныя на 2016 год), у сярэдні каляндарны дзень — 6,72 млн паездак (па стане на 2015 год). Усім лініям нададзеныя назвы і кароткія лічбавыя і колеравыя абазначэньні па парадку ўвядзеньня ў эксплюатацыю. Кальцавая лінія злучае ўсе астатнія лініі, акрамя Бутаўскай, Кахоўскай ды Сонцаўскай. У 2018-м годзе адчыніліся першыя 5 станцыяў Вялікай кальцавой лініі, напрыканцы жніўня пасажыраў прынялі 7 новых станцыяў Сонцаўскай лініі ад станцыі «Раменкі» да станцыі «Расказаўка».
Станцыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большая частка пуці і станцыяў знаходзіцца пад зямлёй, аднак ёсьць і выключэньні. Так, Філёўская лінія мае доўгі наземны ўчастак ад станцыі «Студэнцкая» да станцыі «Кунцаўская» з 7 наземнымі станцыямі, а таксама адкрыты мэтрамост паміж станцыямі «Смаленская» і «Кіеўская». Бутаўская лінія лёгкага мэтро на 2/3 праходзіць па паверхні па эстакадзе, ад станцыі «Вуліца Старакачалаўская» да Лесапаркавай лінія знаходзіцца пад зямлёй. Наземныя ўчасткі таксама ёсьць на Таганска-Краснапрэсьненскай (наземная станцыя «Выхіна» і частка перагону «Тэкстыльшчыкі» — «Валгаградзкі праспэкт»), на Арбацка-Пакроўскай (наземныя станцыі «Ізмайлаўская» і «Кунцаўская» і частка лініяў, якія далучаюцца да іх перагонаў.
Акрамя згаданага Смаленскага мэтрамаста Філёўскай лініі, ёсьць мэтрамасты празь Яўзу на Сакольніцкай лініі (паміж «Прэабражэнскай плошчай» і «Сакольніках»), на Замаскварэцкай (паміж «Аўтазаводзкай» і «Каломенскай»), і самы вядомы — крыты мэтрамост, на ніжнім ярусе якога разьмешчаная станцыя «Вараб’ёвы Горы» (пабудаваны ў 1958 г., у 1983—2002 гг. быў на рэканструкцыі).