Такійскі мэтрапалітэн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Такійскі мэтрапалітэн
Лягатып
Інфармацыя
Месцазнаходжаньне Сьцяг прафэктуры Токіё
Лініі 13 лініяў
Колькасьць станцыяў 290
Пасажырапаток на дзень 8,70 млн. (у сярэднім)
Пасажырапаток на год 3,174 млрд. (2008 рок)
Схема мэтрапалітэну

Такі́йскі мэтрапалітэ́н — сетка мэтрапалітэну ў Токіё (Японія). Зьяўляецца найбуйнейшым мэтрапалітэнам па перавозе пасажыраў штогод (каля 3 мільярдаў пасажыраў). Адкрыты 30 сьнежня 1927.

Сёньня ў такійскім мэтро 14 лініяў і 282 станцыі. Сетка мэтрапалітэну падзелена паміж трыма кампаніямі: Tokyo Metro, Tokyo Metropolitan Bureau of Transportation і Tokyo Waterfront Area Rapid Transit. Першая зь іх кантралюе 168 станцыяў, другая — 106, трэцяя — 8. Такійскае мэтро вельмі цесна зьвязана з чыгуначнай сеткай, у тым ліку са звышхуткімі чыгункамі.

20 сакавіка 1995 у такійскам мэтро адбыўся тэракт з выкарыстаньнем газа зары́на, які быў арганізаваны сектай «Аум Сынрыкё». У выніку тэракта загінула 12 чалавек.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]