Перайсьці да зьместу

Калуска-Рыская лінія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Калуска-рыская лінія
Маскоўскі мэтрапалітэн
Пачатак працы 1 траўня 1958
Даўжыня, км 37,8
Колькасьць станцыяў 24
Вагонаў у складзе 8
Завантажаныя станцыі ВДНГ
Наземныя часткі няма
Электрадэпо ЦЧ-5 Калускае, ЦЧ-10 Сьвіблава
Калуска-Рыская лінія на мапе гораду
Калуска-Рыская лінія
Чалабіцьцева (станцыя мэтро) leer leer leer
Чалабіцьцева
Мядзьведкава (станцыя мэтро) leer leer leer
Мядзьведкава
Бабушкінская (станцыя мэтро) leer leer leer
Бабушкінская
Сьвіблава (станцыя мэтро) leer leer leer
Сьвіблава
Батанічны сад (станцыя мэтро) leer leer leer
Батанічны сад
ВДНХ (станцыя мэтро) leer leer leer
ВДНХ
Аляксееўская (станцыя мэтро, Масква) leer leer leer
Аляксееўская
Рыская (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
Рыская (станцыя мэтро, Вялікая кальцавая лінія)
leer leer
Рыская
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
Праспэкт Міру (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
leer leer
Праспэкт Міру
Сухараўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Сухараўская
Тургенеўская (станцыя мэтро)
Чыстыя пруды (станцыя мэтро)
Срэценскі бульвар (станцыя мэтро)
leer
Тургенеўская
Кітай-горад (станцыя мэтро)
Кітай-горад (станцыя мэтро)
leer leer
Кітай-горад
Трацьцякоўская (станцыя мэтро)
Трацьцякоўская (станцыя мэтро)
Новакузьнецкая (станцыя мэтро)
leer
Трацьцякоўская
Акцябрская (станцыя мэтро, Калуска-Рыская лінія)
Акцябрская (станцыя мэтро, Кальцавая лінія)
leer leer
Акцябрская
Шабалаўская (станцыя мэтро) leer leer leer
Шабалаўская
Ленінскі праспэкт (станцыя мэтро) leer leer leer
Ленінскі праспэкт
Акадэмічная (станцыя мэтро) leer leer leer
Акадэмічная
Прафсаюзная (станцыя мэтро) leer leer leer
Прафсаюзная
Новыя Чаромушкі (станцыя мэтро) leer leer leer
Новыя Чаромушкі
Калуская (станцыя мэтро)
Варанцоўская (станцыя мэтро)
leer leer
Калуская
Бяляева (станцыя мэтро) leer leer leer
Бяляева
Канькова (станцыя мэтро) leer leer leer
Канькова
Цёплы Стан (станцыя мэтро) leer leer leer
Цёплы Стан
Ясенева (станцыя мэтро) leer leer leer
Ясенева
Наваясенеўская (станцыя мэтро)
Бітцаўскі парк (станцыя мэтро, Бутаўская лінія)
leer leer
Наваясенеўская

«Калу́ска-Ры́ская лінія» — шостая лінія Маскоўскага мэтрапалітэну. Зьвязвае паўночна-ўсходнія раёны (Мядзьведкава, Сьвіблава) і ВДНГ (рас. — ВДНХ) праз цэнтар з жылымі масівамі на паўднёвым захадзе (Чаромушкі, Канькова, Ясенева). На схемах пазначаецца аранжавым колерам. Адзіная лінія, аб’яднаньне абодвух контураў якой адбылося праз 13 гадоў пасьля адкрыцьця першай дзялянкі (з 1 траўня 1958 па 5 студзеня 1972 году).

На лініі маюцца дзялянкі як глыбокага, так і дробнага закладаньня; адкрытых дзялянак няма. Між станцыямі «Бабушкінская» і «Мядзьведкава» разьмешчаны Мядзьведкаўскі крыты мэтрамост празь Яўзу.

У складзе лініі 24 станцыі. Даўжыня — 37,8 км, сярэдні час паездкі ад канцавых станцыяў — каля 55 хвілінаў.

Сярэднесуткавы пасажырапаток лініі ў 2011 годзе склаў 910 тыс. чалавек[1].

Першая дзялянка будучай Калуска-Рыскай лініі даўжынёй 5,4 км была адчыненая ў 1958 годзе. Яна праходзіла ў асноўным пад Праспэктам Міру паралельна яму, зьвязвае цэнтар места з ВДНГ. Да 1972 году гэтая дзялянка мела назву Рыскі радыюс зь пяцьцю станцыямі: «Батанічны сад» (цяпер «Праспэкт Міру»), «Рыская», «Мір» (ад 1966 году «Шчарбакоўская», ад 1990 — «Аляксееўская») і «УСГВ» (цяпер «ВДНГ»).

У 1962 годзе быў уведзены ў эксплюатацыю Калускі радыюс, які зьвязвае цэнтар Масквы з жылымі масівамі на паўднёвым захадзе места. Пры адкрыцьці гэтая дзялянка мела працягласьць 8,9 км і ўключаў пяць станцыяў: «Акцябрская», «Ленінскі праспэкт», «Акадэмічная», «Прафсаюзная» і «Новыя Чаромушкі». Станцыя «Шабалаўская», якая цяпер знаходзіцца між «Акцябрскай» і «Ленінскім праспэктам», была прадугледжана зыходным праектам, але пачала дзейнічаць ад 1980 году.

Будаўніцтва цэнтральнае дзялянкі лініі, якая злучыла Калускі й Рыскі радыюсы ў адную лінію, пачалося ў 1970-м годзе. 4 студзеня 1971 году паўднёвая палова — ад «Акцябрскай» да «Плошчы Нагіна́» (цяпер — «Кітай-горад») — пачала працу; тады адчыніліся дзьве станцыі — «Новакузьнецкая» (ад 1983 году — «Трацьцякоўская») і «Плошча Нагіна»; апошняя зь якіх была сумешчана са Жданаўска-Краснапрэсьненскай лініяй (цяпер — Таганска-Краснапрэсьненская лінія). У студзені 1972 году адчынілася й паўночная палова цэнтральнай дзялянкі з двума станцыямі — «Калгаснай» (цяпер — «Сухараўская») і «Тургенеўская».

Такім чынам, Калуска-Рыская лінія зьявілася ў 1972 годзе.

У 1978-м лінія была падоўжаная на поўнач — ад станцыі «ВДНГ» да станцыі «Мядзьведкава»; на гэтай дзялянцы даўжынёй 8,1 км — чатыры станцыі («Батанічны сад», «Сьвіблава», «Бабушкінская» ды «Мядзьведкава»), усе — дробнага закладаньня. Паўднёвы канец лініі — ад «Бяляева» да «Бітцаўскага парку» (цяпер — «Наваясенеўская») — быў адкрыты ў дзьве чаргі. Першая чарга, якая ўключала дзьве станцыі — «Канькова» ды «Цёплы Стан» — была здадзеная ў эксплюатацыю ў 1987; другая — са станцыямі «Ясенева» і «Бітцаўскі парк» — пачалі дзейнічаць ад студзеня 1990 году.

У сьнежні 2014 году лінія была злучаная з Бутаўскае лініяй дзякуючы адкрыцьцю станцыі «Бітцаўскі парк» (перасадка са станцыі «Наваясенеўская»).

Пасьля 2025 году плянуецца працяг лініі на поўнач у горад Мыцішчы ад станцыі «Мядзьведкава» да станцыі «Чалабіцьцева» з будаўніцтвам дэпо.[2]

Таксама між «Трацьцякоўскай» і «Акцябрскай» раней плянавалася будаўніцтва станцыі «Якіманка» зь перасадкай на станцыю «Паля́нка» Серпухоўска-Ціміразеўскае лініі. Зачын для будаўніцтва «Якіманкі» быў зроблены яшчэ ў сярэдзіне 1990-х гадоў, аднак пасьля падрыхтаванную шахту залілі бэтонам. Але станцыя «Якіманка» пазначаная на перспэктыўнай мапе Генпляну Масквы да 2025 году; дакладныя тэрміны будаўніцтва ня вызначаныя.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Калуска-Рыская лініясховішча мультымэдыйных матэрыялаў